Канстанцін Вікенцьевіч Хруцкі (, Верхняе, Дзісенскі павет, Расійская імперыя — , Новарасійск, СССР) — авантурыст, які выдаваў сябе за апошняга ўдзельніка руска-турэцкай вайны 1877—1878 гадоў, удзельніка абароны Шыпкі, кавалера Георгіеўскага крыжа, а таксама нібыта ўдзельніка Першай сусветнай вайны. Насамрэч Хруцкі нарадзіўся праз год пасля заканчэння руска-турэцкай вайны і да рэвалюцыі быў царкоўнаслужыцелемGrzegorz Sosna & Antonina Troc-Sosna. Hierarchia i kler kościoła prawosławnego w granicach II Rzeczypospolitej i Polski powojennej w XIX—XXI wieku. Ryboly, 2012. Падобную легенду распаўсюджваў таксама яго малодшы брат Самсон.
Містыфікаваная біяграфія На старонках савецкага друку К. В. Хруцкі, які пражываў у Наварасійску, з’явіўся ў 1955 годзе, калі яму нібыта споўнілася сто гадоў. Нататка ў газеце «Савецкая Кубань» у лютым 1955 года, са слоў самога Хруцкага, сцвярджала таксама, што «прадзед Хруцкага жыў 139 гадоў, дзед — 123 гады, а бацька — 112 гадоў. Старэйшы брат юбіляра пражыў 105 гадоў». Гэтыя звесткі паўтараліся ў прэсе і пазней (з невялікімі зменамі). Па словах Хруцкага, ягоны старэйшы брат загінуў падчас Другой сусветнай вайныДзімітр Шумілаў. Апошняя сустрэча з легендарным героям // «Техника — молодёжи» : журнал. — 1978. — № 3. — С. 21..
У далейшым савецкія журналісты пераказвалі такую біяграфію «доўгажыхара». Ён быццам нарадзіўся ў шматдзетнай беларускай сям’і арандатара Вікенція Хруцкага нібыта ў 1855 годзе у вёсцы Корачын. Дзяцінства правёў у вёсцы, падлеткам збег у Вільню, дзе скончыў трохгадовае пачатковае вучылішча. У 1873 годзе паступіў у Маладзечанскую настаўніцкую семінарыю.
У дваццаць гадоў быў прызваны ў Рускую імператарскую армію, служыў у Праабражэнскім лейб-гвардыі палку. Удзельнічаў у бітвах руска-турэцкай вайны, вызваленні Варны, штурме крэпасці Плеўна, вызначыўся пры абароне перавалу на Шыпцы. За адвагу ў баях за Шыпку старшага унтэр-афіцэра Хруцкага ўзнагародзілі Георгіеўскім крыжам 4-й ступені, а за Плеўну — крыжам 3-й ступені.
Пасля дэмабілізацыі ў 1881 годзе працягнуў вучобу ў семінарыі, якую скончыў у 1885 годзе. Наступныя трыццаць гадоў настаўнічаў у вёсках на Гродзеншчыне.
Падчас Першай сусветнай вайны эвакуяваўся з сям’ёй у Маскву, стаў членам РСДРП, прымаў удзел у падзеях Кастрычніцкай рэвалюцыі. Пасля рэвалюцыі ўваходзіў у склад атрадаў самааховы, арыштоўваў былых гарадавых і жандармаў.
У 1919 годзе Канстанцін Хруцкі быў арыштаваны Калчакаўскім урадам у Омску і за рэвалюцыйную дзейнасць прысуджаны да расстрэлу. Аднак штурм горада Чырвонай арміяй не дазволіў выканаць прысуд.
У 1923 годзе ён пасяліўся ў Новарасійску, працаваў прыёмшчыкам каменя і электраматарыстам на цаментным заводзе. У час Другой сусветнай вайны эвакуяваўся ў Крым, пасля вайны вярнуўся ў Новарасійск і некаторы час пражыў у склепе сваёй разбуранай хаты.
Вядомасць
Пасля вайны да Хруцкага прыйшла вядомасць — у газетах з’явіліся нататкі пра подзвігі апошняга ўдзельніка руска-турэцкай вайны. У верасні 1955 года ветэрана запрасілі ў Балгарыю, дзе ўчынілі яму прыём на дзяржаўным узроўні, падарылі адмыслова пашытую форму балгарскага апалчэнца і ўзнагародзілі ордэнам Дзімітрава — вышэйшай дзяржаўнай узнагародай Балгарыі.
У студзені 1961 года ён пабываў у беларускай вёсцы Корачын, якую ў гэты час стаў называць роднай (хаця спачатку правільна даваў звесткі про Верхняе). Памёр у 1969 г. нібыта на 115 годзе жыцця, спачуванні жонцы Хруцкага накіраваў асабіста Тодар Жыўкаў — першы сакратар ЦК Балгарскай камуністычнай партыі.
Брэсцкі брат Хруцкага
У ліпені 1976 г. у газеце «Известия» з’явіліся звесткі пра даўгалецце і гераічную біяграфію малодшага брата нябожчыка Хруцкага — Самсона, які жыў у Брэсце: «Падчас руска-японскай вайны ён служыў на браняносцы „Арёл“, удзельнічаў у Цусімскай бітве, прайшоў Першую і Другую сусветныя войны. У 42 годзе ён з сям’ёй пайшоў у партызаны. Два яго сыны Антон і Яўген былі расстраляныя фашыстамі. У родзе Хруцкіх усе — доўгажыхары. Паводле сямейнай „гісторыі“, прапрадзед Самсона Вікенцьевіча жыў 140 гадоў, прадзед — 133, дзед — 124, а бацька — 112 гадоў. Старэйшы з братоў Хруцкіх быў забіты фашыстамі ва ўзросце 105 гадоў»«Известия», 3 ліпеня 1976. Публікацыі пра малодшага Хруцкага працягвалі з’яўляцца ў Беларусі і пазней.
Недакладнасць легенды Паколькі апублікаваныя пры жыцці Хруцкага біяграфічныя звесткі былі вядомыя толькі з ягоных слоў, пасля яго смерці яго ўдзел у руска-турэцкай вайне быў пастаўлены пад сумнеў18 студзеня 2015 г. — 160 гадоў з дня нараджэння Канстанціна Вікенцьевіча Хруцкага (1855—1969), ваеннага дзеяча, героя руска-турэцкай вайны 1877—1878 гг. — Івацэвіцкая раённая бібліятэка імя П. Пестрака, 26 студзеня 2015. . Яго імя адсутнічае ў «Спісе ніжніх чыноў Лейб-гвардыі Праабражэнскага палка, ганараваных знакамі адрознення Ваеннага ордэна на працягу вайны з туркамі ў 1877—1878 гг.».
Артэфакты, прадстаўленыя Хруцкім, па сутнасці, абярнуліся супраць яго. Нумар салдацкага Георгіеўскага крыжа IV ступені, які Канстанцін Вікенцьевіч пастаянна насіў, быў апублікаваны ў артыкуле пра яго ў часопісе «Огонёк». Гэты нумар — 803075 — адносіцца да Першай сусветнай вайны: крыж з такім нумарам у 1915 годзе атрымаў радавы Фёдар Евавіч ТодасС. Б. Патрикеев. [ https://www.numismat.ru/gkimages/book/tom12.pdf Сводные списки кавалеров Георгиевского креста 1914—1922 гг. IV степень. № 800 001—900 000. М., «Духовная Нива», 2014.]. У савецкі час на гэтую відавочную неадпаведнасць не звярнулі ўвагіС. Г. Новиков. Константин Хруцкий — забытая легенда Новороссийска. Згодна з успамінамі дырэктара Новарасійскага гарадскога музея Аляксандра Дзмітрыева, аднойчы яму перадалі гадзіннік, які Хруцкі атрымаў за фарсіраванне Дуная каля Зімніцы 15 чэрвеня 1877 года. Аднак гадзіннік апынуўся савецкай вытворчасці. Пасля гэтага экспазіцыя пра героя была прыбранаСяргей Новікаў. На Шыпцы яму цалавалі рукі. // Новороссийские вести : газета. — Новарасійск, 11 кастрычніка 2008. — № 85 (486). — С. 4-5..
Праабражэнскі лейб-гвардыі полк, у якім нібыта служыў ветэран, не ўдзельнічаў ні ў вызваленні Плеўны, ні ў абароне Шыпкі. Больш за тое, рускія войскі ўвайшлі ў Варну ўжо пасля падпісання Сан-Стэфанскага міра і спынення вайны з Турцыяй.
Дакументальныя звесткі Паводле кліравых ведамасцяў царквы ў Кляшчэлях (цяпер у складзе Польшчы) Канстанцін Вікенцьевіч Хруцкі ў 1903 г. быў псаломшчыкам гэтай царквы і нарадзіўся ў 1879 г., праз год пасля заканчэння руска-турэцкай вайны. Гэтыя звесткі апублікаваны даследчыкамі праваслаўнай царквы на тэрыторыі ПольшчыGrzegorz Sosna & Antonina Troc-Sosna. Hierarchia i kler kościoła prawosławnego w granicach II Rzeczypospolitej i Polski powojennej w XIX—XXI wieku. Ryboly, 2012. У 1901—1914 гадах Канстанцін Хруцкі служыў псаломшчыкам у розных цэрквах на тэрыторыі беларускіх губерняў; паведамленні пра яго прызначэнні з’яўляліся ў епархіяльных ведамасцях адпаведных епархій. Паводле звестак метрычных кніг, у псаломшчыка Канстанціна Вікенцьевіча Хруцкага і ў «героя Шыпкі» супадаюць не толькі поўныя імёны, але і родная вёска, імёны жонкі, дзяцей і братоў, таму не можа быць сумненняў у тым, што гэта адна і тая ж асоба.
Браты Хруцкага Іосіф і Самсон не былі стогадовымі доўгажыхарамі. З дакументаў вынікаюць і некаторыя падрабязнасці біяграфіі малодшага брата Хруцкага — Самсона (Сампсона), якому таксама прыпісвалі міфічнае даўгалецце і гераічную біяграфію. Самсон нарадзіўся не ў 1876, а ў 1887 г., быў брэсцкім мяшчанінам, у войску не служыў і ў 1913 годзе прыбыў у ЗША, маючы намер туды эміграваць (калі вярнуўся — невядома). Пачынаючы з публікацый 1958 г. яго ўзрост завышалі на розную колькасць гадоў, прычым у 1961 годзе браты-самазванцы сустракаліся ў Брэсцкай вобласці і, верагодна, «ўдакладнялі дэталі».
Бацька Хруцкага, Вікенцій Осіпавіч, таксама быў псаломшчыкам і належаў да разгалінаванага беларускага роду святароў і царкоўнаслужыцеляў Хруцкіх. У Рэчы Паспалітай святары Хруцкія, вядомыя з XVI ст., былі ўніятамі і належалі да шляхты (герб Ляліва)Лісейчыкаў Дзяніс. Хруцкія: уніяцкі святарскі род полацкай епархіі // Асоба і час. Беларускі біяграфічны альманах. Выпуск 5. — Мн.: Лімарыус, 2013. — С. 313—327.
Крыніцы
Літаратура
Катэгорыя:Авантурысты Катэгорыя:Самазванцы