Школа № 1 — сярэдняя навучальная ўстанова, якая знаходзіцца ў Слаўгарадзе па адрасе вул. Акцябская, 20.
Гісторыя
Навучальная ўстанова была адкрыта ў 1864 годзе як Прапойскае народнае вучылішча, яно размяшчалася ў спецыяльна пабудаваным для яго доме.
Па стане на 18 кастрычніка 1917 года Прапойску было вышэйшае пачатковае вучылішча. У 1924 годзе школа стала сямігадовай, з 1935 — васьмігадовай, а з 1937 года ператворана ў сярэднюю школуИстория школы .
Будынак
У 1938 годзе было здадзена тыпавое памяшканне пачатковай школы на 180 месцаў, якое стала базавым корпусам СШ № 1.
У 1972 годзе да яго была зроблена прыбудова на 360 месцаў, якая зараз з’яўляецца асноўным вучэбным корпусам школы.
У 2013 годзе была зробленая трохпавярховая прыбудова, у якой сёння змяшчаецца пачатковая школа.
Вядомыя выпускнікі
Іван Паўлавіч Зяцькоў — беларускі фізік Васіль Мікалаевіч Бібікаў — генерал-лейтэнант авіяцыі Іван Рыгоравіч Цішчанка — беларускі хімік Алесь Яскевіч — беларускі літаратурны крытык, публіцыст, літаратуразнавец Аляксей Аляксандравіч Сёмкін — беларускі фізіёлаг Несцер Пятровіч Емяльянаў — беларускі хімік Даніла Сямёнавіч Варанцоў — украінскі электрафізіёлаг, акадэмік АН Украіны
Катэгорыя:1864 год у Беларусі Катэгорыя:Слаўгарад Катэгорыя:Школы Беларусі Катэгорыя:Навучальныя ўстановы Магілёўскай вобласці