Казахская мова () — адна з цюркскіх моў. Належыць да кыпчакскай групы. Дзяржаўная мова Казахстана. Распаўсюджаная ў асноўным у Рэспубліцы Казахстан, дзе мае статус дзяржаўнай.
У аснове сучаснай літаратурнай казахскай мовы паўночна-ўсходні дыялект. Асноўныя асаблівасці казахскай мовы: адпаведнасць гуку «ш» агульнацюркскаму «ч» (каш замест кач — «уцякаць»); адпаведнасць «c» агульнацюркскаму «ш» (кыс замест кыш — «зіма»); адпаведнасць пачатковага гуку «ж» пачатковым гукам «й» і «ж» у іншых цюркскіх мовах (жол замест ёл або жол — «дарога»); наяўнасць формы дзеепрыметніка сучасна-будучага часу на — атын, (-эцін), (йтын), (-йцін). Мова сфармавалася ў 15-16 стст. на аснове мовы сярэднеазіяцкіх кыпчакоў. Літаратурная казахская мова існуе з другой паловы 19 ст. Канчатковая нармалізацыя мовы была праведзеная ў 20 ст. Пісьменнасць да 1930 года была на арабскай, у 1930—1940 гадах на лацінскай аснове, з 1940 года — на кірыліцы з дадатковымі літарамі. Казахі Кітая, Ірана, Пакістана выкарыстоўваюць арабскі алфавіт, казахская дыяспара ў Турцыі неафіцыйна выкарыстоўвае лацінскі алфавіт. У Казахстане ідзе падрыхтоўка да пераводу казахскага алфавіту з кірыліцы на лацініцу.Казахстан пачынае пераход з кірыліцы на лацінку
Гл. таксама Казахская Вікіпедыя
Крыніцы
Спасылкі
Катэгорыя:Казахі Катэгорыя:Мовы Казахстана Катэгорыя:Мовы Кітая Катэгорыя:Мовы Расіі Катэгорыя:Цюркскія мовы