Інфармацыйныя тэхналогіі (ІТ, ад , IT — чытаецца ай-ці) — шырокі клас дысцыплін і абласцей дзейнасці, якія адносяцца да тэхналогіі кіравання і апрацоўкі даных. Інфармацыйныя тэхналогіі уключаюць у сябе ўсе аспекты, звязаныя з ужываннем вылічальнай тэхнікі, захоўваннем звестак, телекамунікацыяй і перадачай звестак па лініях сувязі.
У апошні час пад інфармацыйнымі тэхналогіямі часцей за ўсё разумеюць камп’ютарныя тэхналогіі. У прыватнасці, ІТ маюць справу з выкарыстаннем камп’ютараў і праграмнага забеспячэння для збору, апрацоўкі, пераўтварэння, абароны, захоўвання і перадачы інфармацыі. Спецыялістаў па камп’ютарнай тэхніцы і праграмаванню часта завуць ІТ-спецыялістамі.
Паводле азначэння, прынятага ЮНЕСКА, ІТ — гэта комплекс узаемазвязаных навуковых, тэхналагічных і інжынерных дысцыплін, якія вывучаюць метады эфектыўнай арганізацыі працы людзей, занятых апрацоўкай і захоўваннем інфармацыі; вылічальную тэхніку і метады ўзаемадзеяння з людзьмі і вытворчым абсталяваннем, іх практычныя прыкладанні, а таксама звязаныя з усім гэтым сацыяльныя, эканамічныя і культурныя праблемы. Самі ІТ патрабуюць складанай падрыхтоўкі, вялікіх першапачатковых выдаткаў і навукаёмістай тэхнікі. Іх увядзенне павінна пачынацца з стварэння матэматычнага забеспячэння, фарміравання інфармацыйных патокаў у сістэмах падрыхтоўкі спецыялістаў.
Асноўныя рысы сучасных ІТ:
камп’ютарная апрацоўка інфармацыі па зададзеных алгарытмах; захоўванне вялікіх аб’ёмаў інфармацыі на машынных носьбітах; перадача інфармацыі на любыя адлегласці ў абмежаваны час.
Дысцыпліна інфармацыйных тэхналогій У шырокім разуменні ІТ ахоплівае ўсе вобласці перадачы, захоўвання і ўспрымання інфармацыі, і не толькі камп’ютарныя тэхналогіі. Пры гэтым ІТ часта асацыююць менавіта з камп’ютарнымі тэхналогіямі, і гэта не выпадкова: з’яўленне камп’ютараў вывела ІТ на новы ўзровень, як калісьці тэлебачанне, а яшчэ раней друкаванае слова. Пры гэтым асновай ІТ з’яўляюцца тэхналогіі апрацоўкі, захоўвання і ўспрымання інфармацыі.
Галіна інфармацыйных тэхналогій Займаецца стварэннем, развіццём і эксплуатацыяй інфармацыйных сістэм.
Гісторыя Пачатак развіцця — з 1960-х гадоў, разам са з’яўленнем і развіццём першых інфармацыйных сістэм (IС).
Інвестыцыі ў інфраструктуру і сэрвісы Інтэрнэт выклікалі бурны рост галіны ІТ у канцы 1990-х гадоў.
Структура галіны Інфарматыка Праграмаванне Інтэрнэт і Сусветнае павуцінне Вэб-распрацоўка Кіраванне данымі Апрацоўка даных RFID Здабыча даных Захоўванне даных База даных Інфармацыйная архітэктура Інфармацыйная бяспека Крыптаграфія Сістэмная інтэграцыя Штучны інтэлект Інтэлектуальныя інфармацыйныя тэхналогіі Рота інфармацыйных тэхналогій (Беларусь)
Літаратура Савіцкі М. Тлумачальны слоўнік па інфарматыцы: / Мікола Савіцкі. Мн.: Энцыклапедыкс. 2009. ISBN 978-985-6742-83-8
Гл. таксама Інфармацыйная сістэма
Катэгорыя:Вікіпедыя:Істотныя артыкулы