Андрэ́й Алякса́ндравіч Еўдачэ́нка () — беларускі дыпламат. Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Каралеўстве Нідэрландаў (2020—2025).

Біяграфія Нарадзіўся 11 сакавіка 1958 года ў Шверыне (ГДР).

У 1982—1985 гадах працаваў выкладчыкам у Мінскім архітэктурна-будаўнічым тэхнікуме. Працаваў начальнікам у Міністэрстве замежных спраў Рэспублікі Беларусь, а таксама першым сакратаром і саветнікам у пасольстве Рэспублікі Беларусь у Каралеўстве Бельгія. 24 кастрычніка 1999 года прызначаны Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Рэспублікі Беларусь у Венгерскай Рэспубліцы; адстаўлены быў 20 ліпеня 2004 года.

З 30 кастрычніка 2006 годаПостановление Совета Министров Республики Беларусь от 30 октября 2006 г. № 1433 «Аб назначэнні і вызваленні некаторых службовых асоб» па 4 лютага 2011 годаПостановление Совета Министров Республики Беларусь от 4 февраля 2011 г. № 136 «Об освобождении и назначении некоторых должностных лиц» працаваў намеснікам Міністра замежных спраў Рэспублікі Беларусь. 4 лютага 2011 года прызначаны Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Рэспублікі Беларусь у Бельгіі, Пастаянным прадстаўнікам Рэспублікі Беларусь пры Еўрапейскім Саюзе і Пастаянным прадстаўнікам Рэспублікі Беларусь пры Арганізацыі Паўночнаатлантычнага дагавора па сумяшчальніцтвеУказ Президента Республики Беларусь от 4 февраля 2011 г. № 54 «О назначении А. А. Евдоченко» .

13 чэрвеня 2016 года прызначаны першым намеснікам Міністра замежных спраў Рэспублікі Беларусь.

З 20 ліпеня 2020 года па 30 чэрвеня 2025 года працаваў Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Рэспублікі Беларусь у Каралеўстве Нідэрландаў.

Узнагароды Ганаровая грамата Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь (2008)Постановление Совета Министров Республики Беларусь от 7 марта 2008 г. № 351 «Аб узнагароджанні А. А. Еўдачэнкі Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь» , медаль «За ўклад у стварэнне Еўразійскага эканамічнага саюза» III ступені (2015)Решение Высшего Евразийского Экономического Совета от 8 мая 2015 года № 4 «О награждении медалью „За вклад в создание Евразийского экономического союза“».

Сям’я Жанаты, мае траіх дзяцей.

Крыніцы

Спасылкі Профіль на праекце «Хто ёсць хто ў РБ»

Катэгорыя:Паслы Беларусі ў Бельгіі Катэгорыя:Паслы Беларусі ў Венгрыі Катэгорыя:Намеснікі міністра замежных спраў Рэспублікі Беларусь Катэгорыя:Паслы Беларусі ў Люксембургу