Арганізацыя Аб’яднаных Нацый абвясціла 2011 Міжнародным годам лясоў (en) і Міжнародным годам хіміі (en).
Падзеі
Студзень 1 студзеня: Эстонія пераходзіць на еўра 1 студзеня: Дылма Русеф заступіла на пасаду прэзідэнта Бразіліі (першая жанчына-прэзідэнт у гісторыі краіны) 3 студзеня: Арнольд Шварцэнэгер пакінуў пасаду губернатара штата Каліфорнія (ЗША) 8 студзеня: У горадзе Тусан (ЗША) падчас выступлення перад выбаршчыкамі адбыўся замах на члена Палаты прадстаўнікоў ЗША ад штата Арызона Габрыэль Гіфардс, якая ў выніку была шпіталізавана з цяжкім раненнем галавы. Загінулі 6, параненыя 13 чалавек. 9—15 студзеня: Паўднёвы Судан праводзіць рэферэндум аб незалежнасці 10 студзеня: Ліанель Месі названы лепшым футбалістам свету 2010 года 14 студзеня: Дзяржаўны пераварот у Тунісе. Прэзідэнт Зін эль-Абідзін Бен Алі ўцёк за мяжу 15 студзеня: 10 год праекту Вікіпедыя 21 студзеня: Інаўгурацыя Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь 24 студзеня: Выбух у аэрапорце Дамадзедава 27 студзеня: У Эрзуруме (Турцыя) пачынаюцца гульні Зімовай Універсіяды 2011
Люты 1 лютага: У Екацярынбургу адкрыты помнік Барысу Ельцыну 11 лютага: Прэзідэнт Егіпта Хосні Мубарак пакінуў сваю пасаду 15 лютага: Дэманстранты выйшлі на вуліцы горада Бенгазі, пачатак масавых выступленняў у Лівіі 24 лютага: Старт шатла «Дыскаверы» да МКС. Апошні палёт шатла «Дыскаверы» Люты: пачаў дзейнічаць сайт часопіса «Вясёлка»
Сакавік 11 сакавіка: Катастрафічнае землетрасенне ля берагоў Японіі выклікала цунамі. Аварыя на АЭС Фукусіма I. 18 сакавіка: Прынята Рэзалюцыя Савета Бяспекі ААН 1973, паводле якой забаронены ўсе палёты над Лівіяй 18 сакавіка: Антыўрадавыя акцыі пачаліся ў Сірыі 18 сакавіка: Аўтаматычная міжпланетная станцыя «New Horizons» перасякае арбіту Урана пасля пяцігадовага падарожжа. 19 сакавіка: Міжнародная кааліцыя (ЗША, Францыя, Вялікабрытанія, Канада і Італія) пачала наносіць ракетныя ўдары па тэрыторыі Лівіі 31 сакавіка: НАТА прыняло камандаванне аперацыяй у Лівіі
Красавік
11 красавіка: Выбух у мінскім метрапалітэне. 12 красавіка: Дзень касманаўтыкі: 50-годдзе першага палёта чалавека ў космас. 15 красавіка: У Светлагорску адбылася III-ая навукова-практычная канферэнцыя «Шацілкаўскія чытанні». 17 красавіка: У сталіцы Емена Сане салдаты расстралялі масавую антыўрадавую дэманстрацыю. Адбылася прэм’ера тэлесерыяла «Гульня тронаў» у ЗША. Сусветная прэм’ера фільма «Тор» прайшла ў Сіднеі. 24 красавіка: Вялікдзень у хрысціян. 26 красавіка: 25-годдзе Чарнобыльскай катастрофы. 29 красавіка: Шлюб прынца Уільяма і Кейт Мідлтан.
Май 10 мая: Еўрапейскі Саюз увёў эмбарга на постаўкі зброі Сірыі ў адказ на жорсткае падаўленне антыўрадавых пратэстаў у краіне 14 мая: Конкурс песні Еўрабачанне 2011, фінал 14 мая: Суд Партызанскага раёна Мінска прыгаварыў кандыдата ў прэзідэнты на выбарах 2010 года Андрэя Саннікава да пяці гадоў пазбаўлення волі за «арганізацыю масавых беспарадкаў» 18 мая: Дамінік Строс-Кан пакінуў пасаду дырэктара-распарадчыка МВФ 21 мая: Вывяржэнне ісландскага вулкана Грымсвотн 23 мая: Нацбанк Беларусі дэвальвіраваў беларускі рубель больш як на 50 % 26 мая: У Сербіі затрыманы Ратка Младзіч, які вышукваўся Гаагскім трыбуналам па абвінавачванні ў ваенных злачынствах
Чэрвень
7 чэрвеня: Акцыя «Стоп бензін!» у Мінску. Пратэсты ў Беларусі, 2011 20 чэрвеня: Авіякатастрофа пад Петразаводскам 27 чэрвеня: Міжнародны крымінальны суд у Гаазе выдаў ордар на арышт М. Кадафі за арганізацыю забойстваў, затрыманняў і пазбаўлення волі паўсталых лівійцаў
Ліпень 1 ліпеня: Польшча прымае старшынства ў ЕС 8 ліпеня: Андрыс Бэрзіньш стаў прэзідэнтам Латвіі 9 ліпеня: Паўднёвы Судан атрымаў незалежнасць ад Судана 14 ліпеня: Асвечаны касцёл Святога Юрыя ў в. Беліца (Лідскі раён) 22 ліпеня: Тэракты ў Нарвегіі Пачаліся Лаўрышаўскія археалагічныя экспедыцыі
Жнівень 5 жніўня: Прэм’ер-міністрам Тайланда абрана Інглак Чынават, яна стала першай у гісторыі краіны жанчынай на гэтай пасадзе. 21 жніўня: Лівійскія паўстанцы ўвайшлі ў Трыпалі. 24 жніўня: Землетрасенне ў Перу. 28 жніўня: Ураган Айрын ударыў па Нью-Ёрку і прасунуўся да Вашынгтона.
Верасень 7 верасня: Пад Яраслаўлем разбіўся пасажырскі самалёт з хакейнай камандай «Лакаматыў» на борце. 11 верасня: Пераможцам снукернага турніру Шанхай Мастэрс стаў англічанін Марк Сэлбі, які адолеў валійца Марка Уільямса ў фінальным матчы. 15 верасня: Парламенцкія выбары ў Даніі. 27 верасня: Усталяваны дыпламатычныя зносіны паміж Андорай і Беларуссю.
Кастрычнік 11 кастрычніка: Былы прэм’ер-міністр Украіны Юлія Цімашэнка прысуджана да 7 гадоў пазбаўлення волі. 20 кастрычніка: Адкрыты помнік Уладзіміру Караткевічу ў Кіеве. Паводле афіцыйнага курса Нацбанка Беларусі долар ЗША ў адносінах да беларускага рубля падаражаў на 52 %. Здарылася катастрофа Eurocopter AS 355 NP на Пастаўшчыне, паблізу беларуска-літоўскай граніцы, загінулі члены экіпажу верталёта і тэлежурналісты. 23 кастрычніка: Землетрасенне ў Турцыі выклікала разбурэнні і прывяло да гібелі людзей. Лівія абвешчана свабоднай ад рэжыму М. Кадафі. У Мінску прайшоў XI з’езд «Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны». 26 кастрычніка: Нацбанк Беларусі выпусціў дзве памятныя манеты, прысвечаныя М. Багдановічу. 27 кастрычніка: Перамогу на прэзідэнцкіх выбарах у Ірландыі атрымаў Майкл Хігінс. 31 кастрычніка: Афіцыйна завершана ваенная аперацыя сіл НАТА ў Лівіі. Паводле ацэнак ААН, насельніцтва Зямлі перасягнула колькасць 7 мільярдаў чалавек.
Лістапад 11 лістапада: Былы прэм’ер-міністр Украіны Юлія Цімашэнка прызнана вінаватай у перавышэнні службовых паўнамоцтваў і асуджана да 7 гадоў пазбаўлення волі. 12 лістапада: Сільвіа Берлусконі пакінуў пасаду прэм’ер-міністра Італіі. 29 лістапада: Здарылася катастрофа Мі-24 пад Пружанамі.
Снежань 4 снежня: Парламенцкія выбары ў Расійскай Федэрацыі. 28 снежня: Заснавана літаратурная прэмія імя Ежы Гедройца. 31 снежня: Запланаваны вывад усіх войск ЗША з Ірака.
Памерлі 10 лютага: Ян Збажына, беларускі паэт і празаік (нар. 31.3.1964) 11 лютага: Бу Карпелан, фінскі шведскамоўны пісьменнік (нар. 25.10.1926) 16 лютага: Юсцінас Марцінкявічус, літоўскі пісьменнік 28 лютага: Анні Жырардо, французская актрыса тэатра і кіно (нар. 25.10.1931) 10 сакавіка: Святлана Навумава, беларускі вучоны-палітолаг, паліттэхнолаг (нар. 29.2.1956) 10 сакавіка: Янка Сіпакоў, беларускі пісьменнік (нар. 15.1.1936) 13 сакавіка: Віталь Вульф, расійскі тэатразнаўца (нар. 23.5.1930) 17 сакавіка: Аляксандра Гесь, беларускі гісторык (1.2.1940) 21 сакавіка: Пайнтап Перкінс, амерыканскі джазавы піяніст (нар. 7.7.1913) 23 сакавіка: Элізабэт Тэйлар, англа-амерыканская актрыса (нар. 27.2.1932) 29 сакавіка: Іван Лагвіновіч, беларускі паэт (нар. 16.1.1940) 30 сакавіка: Людміла Гурчанка, расійская актрыса тэатра і кіно 5 красавіка: Барух Бламберг, амерыканскі ўрач і генетык, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па фізіялогіі і медыцыне (1976) (нар. 28.7.1925) 22 красавіка: Сяргей Лагун, беларускі цяжкаатлет 22 красавіка: Міхаіл Казакоў, расійскі, ізраільскі рэжысёр і акцёр 24 красавіка: Сацья Саі Баба, індыйскі гуру 27 мая: Джэф Конаўэй, амерыканскі акцёр (нар. 5.10.1950) 28 мая: Рамуальд Клім, савецкі лёгкаатлет, алімпійскі чэмпіён у кіданні молата 29 мая: Сяргей Багапш, абхазскі дзяржаўны дзеяч 29 мая: Ферэнц Мадл, 2-і прэзідэнт Венгрыі 30 мая: Разалін Сасмэн Ялаў, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па медыцыне (1977) 3 чэрвеня: Джэк Кеваркян, амерыканскі ўрач, прыхільнік эўтаназіі 4 чэрвеня: Лоўрэнс Іглбергер, амерыканскі дзяржаўны дзеяч, дыпламат 6 чэрвеня: Уладзімір Конан, беларускі філосаф, гісторык, літаратурны крытык (нар. 23.4.1934) 9 чэрвеня: Павел Місько, беларускі пісьменнік, празаік, паэт, публіцыст (нар. 14.3.1931) 12 чэрвеня: Лора Зіскін, амерыканскі сцэнарыст (нар. 3.3.1950) 18 чэрвеня: Алена Бонэр, савецкі праваабаронца (нар. 15.2.1923) 23 чэрвеня: Пітэр Фальк, амерыканскі акцёр (нар. 16.9.1927) 25 чэрвеня: Раман Тармола-Мірскі, беларускі паэт (нар. 1936) 10 ліпеня: Ралан Пеці, французскі харэограф 21 ліпеня: Казімір Свёнтак, каталіцкі кардынал (нар. 21.10.1914) 23 ліпеня: Эмі Уайнхаус, брытанская спявачка (нар. 14.9.1983) 31 ліпеня: Ядвіга Грыгаровіч, беларускі вучоны ў галіне педагогікі, дзяржаўны дзеяч (нар. 24.8.1946) 2 жніўня: Барух Бенасераф, амерыканскі генетык, мікрабіёлаг і імунолаг, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па фізіялогіі і медыцыне (1980) (нар. 29.10.1920) 5 жніўня: Анджэй Лепер, польскі палітык 7 жніўня: Хары Холкеры, фінляндскі палітычны дзеяч, прэм’ер-міністр 16 жніўня: Андрэй Баюк, славенскі палітычны дзеяч, прэм’ер-міністр 20 жніўня: Віталь Скалабан, беларускі гісторык, літаратуразнавец (нар. 5.8.1947) 22 жніўня: Джон Гілберт Лейтан, канадскі палітык (нар. 18.7.1950) 24 жніўня: Аляксандр Станюта, беларускі літаратуразнавец і крытык, пісьменнік (нар. 1936) 7 верасня: Сяргей Астапчук, беларускі хакеіст (нар. 19.3.1990) 7 верасня: Руслан Салей, беларускі хакеіст (нар. 2.11.1974) 7 верасня: Надзея Траян, савецкая разведчыца 10 верасня: Кліф Робертсан, амерыканскі акцёр 26 верасня: Вангары Маатаі, кенійскі грамадскі дзеяч, лаўрэат Нобелеўскай прэміі міру(2004) 29 верасня: Таццяна Ліёзнава, савецкі кінарэжысёр 30 верасня: Ральф Штэйнман, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па фізіялогіі і медыцыне (2011) 5 кастрычніка: Стыў Джобс, амерыканскі інжынер і прадпрымальнік, сузаснавальнік і генеральны дырэктар карпарацыі Apple Inc. (нар. 24.2.1955) 17 кастрычніка: Манфрэд Герлах, апошні старшыня Дзяржаўнага савета ГДР (нар. 8.5.1928) 20 кастрычніка: Муамар Кадафі, кіраўнік Лівіі (нар. 7.6.1942) 17 снежня: Сезарыя Эвара, спявачка 17 снежня: Кім Чэн Ір, кіраўнік Паўночнай Карэі (нар. 16.2.1941 або 1942) 18 снежня: Вацлаў Гавел, чэшскі палітычны дзеяч, прэзідэнт Чэхіі і Чэхаславакіі (нар. 5.10.1936)