Барыс Міхайлавіч Маісееў () — расійскі поп-спявак, артыст эстрады, танцоўшчык, харэограф, заслужаны артыст Расіі.
Біяграфія
1954-1960-я гады Нарадзіўся 4 сакавіка 1954 года ў Магілёве, у турме. Рос без бацькі, яго маці, Геня Барысаўна Маісеева (Мойсес), была палітвязнем. Памяці маці пасля яе смерці Барыс прысвяціў песню «Глуханямое каханне», бо яна была забіта глуханямым, які памыліўся дзвярыма.
Скончыўшы школу, з’ехаў у Мінск, дзе паступіў у харэаграфічнае вучылішча. Вучыўся ў балерыны Ніны Младзінскай. Скончыў вучылішча як класічны танцоўшчык.
Працаваў у Харкаўскім тэатры оперы і балета, пачаў артыстам і скончыў харэографам-пастаноўшчыкам.
1970-я гады У 1975 годзе з’ехаў у Каўнас, дзе танчыў у музычным тэатры. Пазней стаў галоўным балетмайстрам літоўскага аркестра «Трымітас».
У 1978 годзе стварыў танцавальнае трыа «Экспрэсія», у якім танцаваў з дзвюма дзяўчатамі. Пазней трыа перайшло працаваць у «Тэатр песні» спявачкі Алы Пугачовай.
Памёр 27 верасня 2022 года.
Спасылкі
канал Youtube Форум Барыса Маісеева
Катэгорыя:Асобы Катэгорыя:Танцоры СССР Катэгорыя:Харэографы Расіі Катэгорыя:Члены «Адзінай Расіі» Катэгорыя:Нарадзіліся ў Магілёве