Януш Свярчоўскі герба «Трубы» (пам. 1530) — шляхціц, надворны гетман у маскоўска-літоўскай вайне 1512—1522 гадоў (кіраваў некалькімі тысячамі жаўнераў)Marek Plewczyński, Naczelne dowództwo armii koronnej w latach 1501—1572, w: Studia i Materiały do Historii Wojskowości t. XXXIV, 1992, s. 53.. Кашталян вісліцкі, староста церабаўлянскі і люблінскі, дыпламатычны прадстаўнік Рэчы Паспалітай у Асманскай імперыі ў 1511 годзеRocznik Służby Zagranicznej Rzeczypospolitej Polskiej według stanu na 1 kwietnia 1938, Warszawa 1938, s. 139., ездзіў з пасольствам да султана Баязіда II ў маі 1511 годаPogląd na stosunki Polski z Turcyą i Tatarami, na dzieje Tatarów w Polsce osiadłych, na przywileje tu im nadane, jako też wspomnienia o znakomitych Tatarach polskich / przez Juljana Bartoszewicza, Warszawa 1860, s. 130—131..
У 1512 годзе ўдзельнічаў у маскоўска-літоўскай вайне 1512—1522 гадоў у якасці падначаленага гетмана Канстанціна Астрожскага. 8 верасня 1514 года ўдзельнічаў у бітве пад Оршай, дзе камандаваў кароннымі войскамі ў 5000 наймітаў, 3000 салдат надворных і 3000 наёмнай пяхоты, а таксама вялікай колькасцю гарматМацей Стрыйкоўскі Kronika polska, litewska, żmudzka i wszystkiej Rusi t. II, Варшава 1846. 13 верасня 1520 года змяніў гетмана Мікалая Фірлея ў ПрусііMarek Plewczyński, Naczelne dowództwo armii koronnej w latach 1501—1572, w: Studia i Materiały do Historii Wojskowości t. XXXIV, 1992, s. 51..
Катэгорыя:Нарадзіліся ў XV стагоддзі Катэгорыя:Военачальнікі Польшчы Катэгорыя:Памерлі ў 1530 годзе Катэгорыя:Старосты церабоўльскія Катэгорыя:Старосты люблінскія Катэгорыя:Кашталяны вісліцкія Катэгорыя:Удзельнікі вайны Маскоўскай дзяржавы з Вялікім Княствам Літоўскім 1512—1522 гадоў