Нурыма́наўскі раён (; ) — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка на поўначы Башкартастана ў Расіі. Адміністрацыйным цэнтрам з’яўляецца сяло Красная Горка.
Геаграфія Нурыманаўскі раён мяжуе з Салавацкім, Іглінскім, Благавешчанскім і Караідэльскім раёнамі, а таксама з Чалябінскай вобласцю. Плошча раёна складае 2235,73 км².
Гісторыя Нурыманаўскі раён быў утвораны 20 жніўня 1930 года ў адпаведнасці з пастановай УЦВК.
Насельніцтва Насельніцтва раёна станам на 2017 год складала 20353 чалавекі. Паводле перапісу 2010 года большасць складаюць башкіры (37,4 %), далей ідуць татары (28 %), рускія (22,7 %) і марыйцы (10,2 %).
Спасылкі
Старонка на партале Башкартастана
Катэгорыя:Раёны Башкартастана