Хлыстоўка (, ранейшняя назва: 478 км) — чыгуначная платформа Маскоўскай чыгункі на лініі Масква — Брэст, паміж прыпыначнымі пунктамі 481 км і Бадуны. Размешчана паміж вёскамі Хлыстоўка і Бялеі Краснінскага раёна.

Платформа скарочана і прыгодна для першых двух вагонаў цягніка.

На прыпыначным пункце, станам на красавік 2020 года, робяць прыпынак прыгарадныя цягнікі паведамленнем Смаленск — Красное і Красное — Смаленск тры разы на дзень.

Гісторыя Прыпыначны пункт знаходзіўся на 478 км, а дакладней на 477,7 км ля вёскі Выжымакі. Прыкладна ў 2006 годзе прыпыначны пункт перанесены на цяперашняе месца, на ўсход, бліжэй да пераезду паміж вёскамі Хлыстоўка і Бялеі.

У лістападзе 2024 года прыпыначны пункт пераназваны ў Хлыстоўка.

Літаратура Железнодорожные станции СССР. Справочник. — М.: Транспорт, 1981

Спасылкі

Зноскі

Катэгорыя:Чыгуначныя станцыі і платформы Смаленскай вобласці