Мечыслаў Тукала (; — ) — маршалак шляхты Вілейскага павета, удзельнік паўстання 1863—1864 гадоў.
Біяграфія Паходзіў са шляхецкага роду Тукалаў герба «Шранява», сын Ігнацыя, удзельніка паўстання 1830—1831 гадоў у Завілейскім павеце, і Канстанцыі Свіды. Нарадзіўся ў маёнтку Асцюковічы Вілейскага паветаВольга Гарбачова. Паўстанцы 1863 года на фотаздымках .
Вучыўся на факультэце права ва ўніверсітэце ў Дэрпце. У 1854—1859 гадах маршалак шляхты Вілейскага павета. З 1863 года выконваў абавязкі вілейскага маршалка.
Перад паўстаннем 1863—1864 гадоў знаходзіўся за мяжой і не падтрымліваў ягонай ідэі, аднак з пачаткам выступлення вярнуўся на радзіму. Адмовіўся падпісаць вернападданіцкі адрас віленскага маршалка А. Дамейкі, што стала прычынай ягонай ссылкі адміністрацыйным шляхам, а на маёнтак быў накладзены секвестр. Праз некалькі год маёнтак быў вернуты сыну Ігнацыю.
Пасля пяцігадовага знаходжання ў ссылцы ў ВерхаянскуІвона Гайдзінскя. КАНСТАНЦІН ТУКАЛА УРАДЖЭНЕЦ ВІЛЕЙШЧЫНЫ Мечыслаў атрымаў магчымасць пераезду ў Царства Польскае. Нейкі час пражываў у Дрэздэне, пасля чаго вярнуўся на радзіму.
Памёр года. Пахаваны на каталіцкім могільніку ў ІльіСямейная магіла польскай інтэлігенцыі і родавае пахаванне мясцовых паноў: што цікавага ў ільянскіх каталіцкіх могілках .
Сям’я Жонка Сузанна з Багдановічаў (пам. 1909), дачка вілейскага маршалка Ануфрыя Багдановіча. Дзеці: Канстанцыя (нар. 1847), у шлюбе з Міхалам Казімірам Ромерам (1845—1920) мела шасцёра дзяцей, у т. л. Міхала Піуса Ромера (1880—1945), вучонага і грамадска-палітычнага дзеяча; Ігнацы (нар. 1850), у шлюбе з Аленай Незабытоўскай (1863—1920). Быў бяздзетны i Асцюковічы запісаў на племянніка Януша, сына Ружы. Пахаваны ў Ільі. Луцыя (каля 1850 — ?), у шлюбе з Юзафам Валадковічам (каля 1840 — ?). Цэліна (1852? — 1912), у шлюбе з Конрадам Тукалам (пам. 1908). Марыя, у шлюбе з Отанам Багдановічам. Ружа (каля 1860 — ?), у шлюбе з Янам Тукалам (каля 1860 — ?).
Спасылкі Вольга Гарбачова. Паўстанцы 1863 года на фотаздымках
Катэгорыя:Удзельнікі паўстання 1863—1864 гадоў Катэгорыя:Маршалкі шляхты Катэгорыя:Нарадзіліся ў Вілейскім раёне Катэгорыя:Сасланыя ў Сібір Катэгорыя:Павятовыя маршалкі вілейскія