thumb|right|Кханда — найбольш значны сімвал сікхізму thumb|Паломнік-сікх на фоне Залатога храма Сікхізм (ад пендж. ਸਿੱਖੀ, «сікхӣ», «паслядоўнік, вучань») — монатэістычная рэлігія, заснаваная ў 16 стагоддзі ў паўночна-заходняй частцы Індастана гуру (духоўным настаўнікам) Нанакам, які жыў з 1469 па 1539 гады. Галоўным святым пісаннем сікхаў з’яўляецца Гуру Грантх Сахіб.

Сікхізм узнік на сутыку ісламу і індуізму, але з’яўляецца самастойнай рэлігійна-філасофскай канструкцыяй. Гэтай рэлігіяй успрымаюцца індуісцкія канцэпцыі кармы і перараджэння, але адпрэчваецца каставая сістэма. Сікхі вераць, што Бог з’яўляецца адзінай рэальнасцю і духоўнае вызваленне можа дасягацца шляхам здаволення яго праз сардэчны спеў, паўтор святога імя, медытацыю і служэнне. Цэнтральнай з’яўляецца канцэпцыя Халса, абранай расы святых воінаў, як і гэтак званае пяць «К»: канга (грэбень), какч (кароткія шырокія штаны), кірпань (меч), кара (стальны бранзалет), кес (неабрэзаныя валасы і барада).

На сёння сікхізм налічвае каля 30 млн паслядоўнікаў«Religions by adherents» . Adherents.com, з якіх 83 % пражывае ў Індыі, 76 % індыйскіх сікхаў жывуць у Пенджабе, таксама вернікі пражываюць у ПакістанеAxel, Brian Keith (2001). The Nation’s Tortured Body: Violence, Representation, and the Formation. Duke University Press. p. 88. ISBN 978-0-8223-2615-1.. Колькасць вернікаў штогод павялічваецца«The List: The World’s -Growing Religions». Foreign Policy.. Шырока прадстаўлены ў дзяржаўным апараце і ўзброеных сілах Індыі (наступствы адпаведнай палітыкі брытанскай каланіяльнай адміністрацыі).

Літаратура Dilgeer, Dr Harjinder Singh (2008), Sikh Twareekh, publisher Sikh University Press & Singh Brothers Amritsar, 2008. Dilgeer, Dr Harjinder Singh (2012), Sikh History (in 10 volumes), publisher Sikh University Press & Singh Brothers Amritsar, 2010-12.

Kaur, Surjit, Amongst the Sikhs: Reaching for the Stars, New Delhi, Roli Books, 2003 ISBN 81-7436-267-3 Khalsa, Guru Fatha Singh, Five Paragons of Peace: Magic and Magnificence in the Guru’s Way, Toronto, Monkey Minds Press, 2010, , gurufathasingh.com Khalsa, Shanti Kaur, The History of Sikh Dharma of the Western Hemisphere, Sikh Dharma, Espanola, NM, 1995 ISBN 0-9639847-4-8

Takhar, Opinderjit Kaur, Sikh Identity: An Exploration of Groups Among Sikhs, Ashgate Publishing Company, Burlington, VT, 2005 ISBN 0-7546-5202-5

Dilgeer, Dr Harjinder Singh (1997), The Sikh Reference Book, publisher Sikh University Press & Singh Brothers Amritsar, 1997. Dilgeer, Dr Harjinder Singh (2005), Dictionary of Sikh Philosophy, publisher Sikh University Press & Singh Brothers Amritsar, 2005. Chopra, R. M. (2001), Glory of Sikhism, publisher Sanbun, New Delhi,

Літаратура

Спасылкі

Катэгорыя:Монатэізм Катэгорыя:Вікіпедыя:Істотныя артыкулы