Беласто́цкая акру́га () — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка Трэцяга рэйху ў 1941—1945 гадах. Знаходзілася на паўднёвым усходзе Усходняй Прусіі і займала тэрыторыі сучасных паўночна-ўсходняй Польшчы, часткі Брэсцкай і Гродзенскай абласцей Беларусі, а таксама часткі Літвы.

Акруга ўтворана 22 ліпеня 1941 года са з’яўленнем нямецкай цывільнай адміністрацыі (), якая замяніла вайсковыя акупацыйныя ўлады, што дзейнічалі на акупаванай пасля нападу на СССР тэрыторыі. Пад нямецкай уладай знаходзілася да 1945 года, хоць фармальна так і не была ўключана ў склад Трэцяга рэйха.

Плошча акругі складала 31.426 км². У яе ўваходзілі сучасныя Ваўкавыскі, Зэльвенскі, Мастоўскі, Шчучынскі, Свіслацкі раёны Гродзенскай вобласці, частка Брэсцкай вобласці з Пружанамі, Камянцом і Ружанамі і прылеглая тэрыторыя Літвы з Друскенікамі і Марцінканцамі. Колькасць насельніцтва дасягала 1382 тысяч чалавек, з іх — 830.000 палякаў, 300.000 беларусаў, 200.000 украінцаў, 50.000 яўрэяў і 2.000 немцаў.

Гісторыя Тэрыторыя Беласточчыны была акупаваная ў першы дзень нямецкага ўварвання ў СССР. 17 ліпеня 1941 года быў выдадзены першы дэкрэт пра ўтварэнне на тэрыторыі Беластоцкай вобласці, Брэсцкай і часткі Баранавіцкай вобласці цывільнай адміністрацыі.

1 жніўня была ўтворана Беластоцкая акруга з адначасным выключэннем яе з аператыўнай зоны дзеяння Вермахту ў СССР. Цэнтр акругі знаходзіўся ў Беластоку, яна распасціралася ад паўднёва-ўсходняга выступу Усходняй Прусіі (без Сувальшчыны па лініі: Марцінканцы — Масты (уздоўж Нёмана, без Гродна) — Ружаны — Пружаны (разам з Ваўкавыскам і Пружанамі) — Мельнік (уздоўж Бугу на захад ад Брэста) — Малкіня — АстраленкаВолаціч Мікола. Лінія Кэрзона на фоне падзеяў і тэрытарыяльных зьменаў у Усходняй Эўропе // Спадчына. — 1993. — № 6. — С. 16—33. (па граніцы Генеральнага губернатарства). Да 1 верасня 1941 года ўся тагачасная Брэсцкая вобласць БССР разам з Брэстам таксама адносілася да Усходняй Прусіі і Беластоцкай акругіВладимир Золотарев, Евгений Кульков. Генеральный план «Ост» // Международная жизнь. — МИД РФ, 2011. — № 6.. На чале адміністрацыі стаяў гаўляйтар Усходняй Прусіі Эрых Кох.

1 лістапада 1941 года тэрыторыя акругі ўзбуйненая за кошт выключанага з Остланда Гродна з ваколіцамі. У 1942 року Гродна было перайменавана ў Гартэн ()Барыс Пракопчык. «Калі я на пошце служыў ямшчыком…» // Звязда. — 28 студзеня 2003. — № 20 (24704)..

Улетку 1944 года, пасля таго, як тэрыторыя акругі ўздоўж лініі Нараў—Бобра была акупаваная Чырвонай арміяй, штаб-кватэра цывільнай адміністрацыі пераехала ў Бартэнштайн. У студзені 1945 Чырвоная армія заняла рэшту акругі — Ломжынскі і Граеўскі паветы.

Адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел

Беластоцкая акруга падзялялася на 8 адміністрацыйных адзінак узроўню павета, г. зв. «крайскамісарыятаў» (): Беластоцкі (Kreisskomissariat Nikolaus), Бельска-Падляскі (Kreisskomissariat Tubenthal), Ваўкавыскі (Kreisskomissariat Pfeifer), Гродзенскі (Kreisskomissariat Plötz), Граеўскі (Kreisskomissariat Piachor, пазней Knispel), Ломжынскі (Kreisskomissariat Gräben), Сакульскі (Kreisskomissariat Seiler) і горада БеластокSz. Datner. Niemiecki okupacyjny aparat bezpieczeństwa w Okręgu Białostockim (1941—1944) w świetle materiałów niemieckich (opracowania Waldemara Macholla) // Biuletyn Głównej Komisji Badania Zbrodni Hitlerowskich w Polsce. — Т. XV С. 7. Ніжэйшымі адзінкамі былі г. зв. «амцкамісарыяты» (), або гміны, якіх налічвалася 114. Найніжэйшымі адміністрацыйнымі адзінкамі былі староствы.

1 жніўня 1941 года цывільным камісарам () стаў Эрых Кох. Пазней пасада перайменавана ў шэфа цывільнай адміністрацыі (). Ёд адначасна з’яўляўся гаўляйтарам Усходняй Прусіі, рэйхскамісарам акупаванай Украіны і паслом у Рэйхстагу. З гэтай прычыны Кох не мог пастаянна жыць у Беластоку, таму прызначыў сабе намесніка, шэфа Нямецкага працоўнага фронта ў Караляўцы Вальдэмара Магунію. Апошні, аднак, неўзабаве трапіў у няміласць, і 1 лютага 1942 на ягонае месца быў прызначаны тыльзіцкі ландрат Фрыдрых дэ Брыкс.

Беластоцкая акруга фармальна так і не была ўключана ў склад Усходняй Прусіі, хоць фактычна ўсё мясцовае кіраўніцтва падпарадкоўвалася загадам з Караляўца. 16 ліпеня 1941 года Адольф Гітлер на таемнай нарадзе з удзелам Герынга, Кейтэля, Ламерса і Розенберга абвясціў пра далучэнне акругі да рэйхаCz. Madajczyk. Polityka III Rzeszy w okupowanej Polsce. — Warszawa: 1970 Т. 1. — С. 132, 138.. Адзіным падзелам паміж імі была паліцэйская граніца, дзеля пераходу якой неабходна было атрымаць адпаведны дазвол. Мытны пераход, наадварот, быў скасаваны ў лістападзе 1941 годаCz. Madajczyk. Polityka III Rzeszy w okupowanej Polsce. — Warszawa: 1970 Т. 1. — С. 212.. На тэрыторыі акругі дзейнічалі не акупацыйныя грошы, а нямецкія маркіДанилов И. П. Немецкий «политрук» // Записки западного белоруса. — 2-е изд., дораб. и доп. — Менск: В. Хурсик, 2007. — С. 180. — 300 ас. — ISBN 978-985-6718-86-4.

Школьніцтва Паводле сфармуляваных Гімлерам прынцыпаў «Колькі думак пра абыходжанне з іншародцамі на Усходзе» акупаваныя не нямецкія нацыі не мусілі атрымоўваць адукацыю вышэйшую за чатырохкласнуюЮры Туронак. Акупацыйная школьная палітыка ў Беластоцкай акрузе (1941—1944) // Мадэрная гісторыя Беларусі. — Вільня: Інстытут беларусістыкі, 2006. — С. 772. — ISBN 978-80-86961-13-2.. Шэф цывільнай адміністрацыі Беластоцкай акругі Эрых Кох пайшоў яшчэ далей, разглядаючы падпарадкаваны абшар выключна як прадмет бесцырымоннай эканамічнай эксплуатацыі і таннай рабочай сілы. З гэтай прычыны ён супрацьстаяў стварэнню адукацыйных установаў на падначаленых яму тэрыторыях. Было забаронена выдаваць прэсу на польскай мове, а газета «Беларускі голас» была ліквідавана неўзабаве пасля выхаду ў верасні 1941 года.

У бальшасці паветаў акругі была забаронена дзейнасць школ, а парушэнне гэтых забаронаў пагражала суровымі рэпрэсіямі, нават да смяротнага пакарання. Аднак, у Беластоцкім павеце ў верасні 1941 года па ініцыятыве настаўнікаў і насельніцтва былі адкрытыя прынамсі 18 пачатковых школ на польскай і беларускай мовах навучання, хоць даследнік беларуска-польскіх дачыненняў Юры Туронак лічыць, што іх колькасць насамрэч была большаяЮры Туронак. Акупацыйная школьная палітыка ў Беластоцкай акрузе (1941—1944) // Мадэрная гісторыя Беларусі. — Вільня: Інстытут беларусістыкі, 2006. — С. 774. — ISBN 978-80-86961-13-2.. Тым не меней, усе гэтыя школы былі зачыненыя пад канец года загадам павятовага камісара.

Найлепшая сітуацыя склалася ў Бельскім павеце, дзе з пачаткам 1941—1942 навучальных гадоў пачалі працу прынамсі 122 пачатковыя (двухкласныя) школы, у тым ліку з польскай мовай навучання — 61, з беларускай — 58 і 3 двухмоўныя. Юры Туронак заўважае, што дзейнічалі таксама падпольныя школы, і пэўная частка школаў магла быць не задакументаванаяЮры Туронак. Акупацыйная школьная палітыка ў Беластоцкай акрузе (1941—1944) // Мадэрная гісторыя Беларусі. — Вільня: Інстытут беларусістыкі, 2006. — С. 776. — ISBN 978-80-86961-13-2.. Настаўнікі гэтых школ за працу напачатку нават атрымоўвалі заробкі ад ураду гмінаў (амцкамісарыятаў), а пазней, калі выплаты былі спыненая, на аплату працы складаліся бацькі навучэнцаўЮры Туронак. Акупацыйная школьная палітыка ў Беластоцкай акрузе (1941—1944) // Мадэрная гісторыя Беларусі. — Вільня: Інстытут беларусістыкі, 2006. — С. 778. — ISBN 978-80-86961-13-2.. Па прычыне гэткіх цяжкасцяў, а таксама рэпрэсій паліцыі пасля першага года навучання, колькасць школ у павеце скарацілася, хоць і нязначна.

У 1943 годзе стаўленне мясцовай адміністрацыі да легальнага школьніцтва пачало змяняцца, найперш гэта выяўлялася ў імкненні да змяншэння колькасці школ з польскай мовай навучання ці пераводзе іх на беларускую. Было дазволена адкрываць беларускамоўныя школы нават у іншых паветах. Дзеля ажыццяўлення арганізацыйнага і педагагічнага кантролю над школьніцтвам пры Беларускім камітэце ў Беластоку быў створаны Галоўны школьны інспектарат, кіраўніком якога стаў Аляксей ГрыцукЮры Туронак. Акупацыйная школьная палітыка ў Беластоцкай акрузе (1941—1944) // Мадэрная гісторыя Беларусі. — Вільня: Інстытут беларусістыкі, 2006. — С. 780. — ISBN 978-80-86961-13-2.. Інспектарат, змагаючыся з недахопам беларускамоўных настаўніцкіх кадраў, улетку 1943 года зладзіў у Беластоку трохтыднёвыя педагагічныя курсы. У іх узялі ўдзел каля 80 настаўнікаў. У выніку захадаў інспектарата былі адкрытыя 18 школ у Беластоцкім, 8 школ у Сакольскім і Ваўкавыскім паветах, павялічаная колькасць беларускіх школ у Бельскім павеце. Пад канец 1943—1944 гг. на тэрыторыі былога Беластоцкага ваяводства колькасць беларускіх школ складала каля 70 %Юры Туронак. Акупацыйная школьная палітыка ў Беластоцкай акрузе (1941—1944) // Мадэрная гісторыя Беларусі. — Вільня: Інстытут беларусістыкі, 2006. — С. 781. — ISBN 978-80-86961-13-2.. Тым не менш, большасць з іх складалі двухкласныя школы, толькі ў Беластоку, Гайнаўцы, Белавежы, НараўцыЮры Туронак. Акупацыйная школьная палітыка ў Беластоцкай акрузе (1941—1944) // Мадэрная гісторыя Беларусі. — Вільня: Інстытут беларусістыкі, 2006. — С. 782. — ISBN 978-80-86961-13-2. ды ПружанахЛявон Юрэвіч. Юры Жывіца. Маё паходжаньне // Беларуская мэмуарыстыка на эміграцыі. — Нью-Ёрк: Беларускі Інстытут Навукі і Мастацтва, 1999. дзейнічалі поўныя сямігодкі. 7-класная школа існавала таксама ў СвіслачыЮры Туронак. Акупацыйная школьная палітыка ў Беластоцкай акрузе (1941—1944) // Мадэрная гісторыя Беларусі. — Вільня: Інстытут беларусістыкі, 2006. — С. 781—782. — ISBN 978-80-86961-13-2..

Крыніцы

Літаратура Gnatowski M. Białostockie Zgrupowanie Partyzanckie. — Białystok: 1994. Marcin Markiewicz. Represje hitlerowskie wobec wsi Białostockiej // Biuletyn Instytutu pamięci narodowej. — Warszawa: Dom Wydawniczy Bellona, 2003—2004. — № 12—1 (35—36). — ISSN 1641-9561. Юры Туронак. Акупацыйная школьная палітыка ў Беластоцкай акрузе (1941—1944) // Мадэрная гісторыя Беларусі. — Вільня: Інстытут беларусістыкі, 2006. — ISBN 978-80-86961-13-2

Катэгорыя:Гісторыя Беластока Катэгорыя:Адміністрацыйна-тэрытарыяльныя ўтварэнні Трэцяга рэйха Катэгорыя:Нямецкая акупацыя Беларусі (1941—1944)