Гусіна () — вёска ў Краснінскім раёне Смаленскай вобласці Расіі. Адміністрацыйны цэнтр Гусінскага сельскага паселішча.
У вёсцы размешчана чыгуначная станцыя Гусіна на лініі Смаленск — Орша.
Гісторыя Вядома з часоў Рэчы Паспалітай пад назвай Гусценіа. У 1905 г. аб чыгуначнай станцыі Гусіна гаворыцца як аб вялікім перавалачным пункце дроў і лясных матэрыялаў (700 тыс. пудоў)krasniy.admin-smolensk.ru. Да 1917 г. належала да Аршанскага павета Магілёўскай губерні Расійскай імперыі, развівалася як паселішча гандляроў і рамеснікаў пры чыгуначнай станцыі.
З 1919 года тэрыторыя ў складзе РСФСР. Паводле перапісу 1923 г. Гусіна — пасёлак гарадскога тыпу Смаленскага павета з насельніцтвам 546 чал., з іх 70 % насельніцтва яўрэйскай нацыянальнасці; рускай — 22 %, беларускай — 6 % і іншых — 2 %. З 1929 г. паселішча ў складзе Краснінскага раёна.
У гады Вялікай Айчыннай вайны пад нямецкай акупацыяй з ліпеня 1941 года, вызвалена ў верасні 1943 годаВызваленне Смаленшчыны./Энцыклапедыя Смаленскай вобласці . У ліпені 1941 г. на поўдзень ад пасёлка савецкая 57-ая танкавая дывізія вяла абарончыя баі ля пераправы цераз Дняпро. У перыяд акупацыі дзейнічала падпольная група.
Вядомыя асобы Іван Рыгоравіч Аўчыннікаў — беларускі пісьменнік Крыніцы
Катэгорыя:Населеныя пункты Краснінскага раёна (Смаленская вобласць)