Смарганец шарсцісты (Holcus lanatus) — від кветкавых раслін роду сямейства . Тыпавы від роду.

Батанічнае апісанне

Шматгадовая травяністая расліна вышынёй да 80 см. Утварае дзярніну. Сцяблы прамастойныя, у вузлах і пад імі, а таксама лісце, апушаныя. Лісце простае, суцэльнае, лінейна-ланцэтнае, сядзячае, з завостранай верхавінкай і гладкім краем. Суквецце — мяцёлка даўжынёй каля 10 см. Асцюкі кароткія, кручкападобна сагнутыя. Плод — зярняўка.

Распаўсюджанне і экалогія Расліна распаўсюджана ў Еўропе, умераных абласцях Азіі і Паўночнай Афрыкі, на Канарскіх астравах і востраве МадэйраTaxon: Holcus lanatus L. // Germplasm Resources Information Network (GRIN-Taxonomy). Натуралізавалася ў розных рэгіёнах свету. Святлолюбівая расліна, мезафіт і мезатроф. Расце на лугах, узлесках і палянах, аблогах, пустках, пашах і агародах, каля дарог.

Гаспадарчае значэнне Кармавая і газонная расліна. Вырошчваецца ў Чылі, Бутане, Аўстрыі, Аўстраліі, Бразіліі, Чылі.

Літаратура

Спасылкі

Бухарник шерстистый // ФГБУ «Россельхозцентр» Бухарник шерстистый, бухарник йоркширский — Holcus lanatus L. // «Мегаэнциклопедия Кирилла и Мефодия» megabook.ru

Катэгорыя:Метлюжковыя Катэгорыя:Флора Еўразіі Катэгорыя:Флора Паўночнай Афрыкі Катэгорыя:Кармавыя расліны Катэгорыя:Дэкаратыўныя расліны Катэгорыя:Расліны, апісаныя ў 1753 годзе