Аўстры́йскі дапамо́жны ко́рпус (, ) — вайсковае фарміраванне Аўстрыйскай імперыі ў складзе войска Напалеона ў 1812 годзе.

Паводле ўмоў Парыжскага саюзнага дагавора (14 сакавіка 1812) Аўстрыя была вызвалена ад удзелу ў войнах Францыі супраць Англіі і на Пірэнейскім паўвостраве, аднак абавязвалася ў выпадку вайны з Расіяй выставіць дапаможны корпус. Ён мусіў знаходзіцца пад камандаваннем аўстрыйскага генерала, але дзейнічаць паводле дырэктываў Напалеона.

Ваенныя дзеянні Корпус Шварцэнберга па першапачатковай задумцы Напалеона прызначаўся для абароны Варшаўскага герцагства. Аднак неўзабаве пасля пачатку баявых дзеянняў у Беларусі аўстрыйцы былі накіраваны на дапамогу саксонскаму 7-му корпусу Рэнье супраць 3-й рэзервовай арміі генерал ад кавалерыі Аляксандра Тармасава. Увосень 1812, пасля падыходу Дунайскай арміі адмірала Чычагава сілы Шварцэнберга і Рэнье адышлі на тэрыторыю Вялікага герцагства Варшаўскага. 30 студзеня 1813 года князь Шварцэнберг бяз бою здаў Варшаву і сышоў у Галіцыю, а Рэнье — да Каліша. Страты аўстрыйскага дапаможнага корпуса ў расійскай кампаніі склалі каля 7000 чалавек.

Склад

Камандуючы генерал ад кавалерыі князь Карл Філіп Шварцэнберг, герцаг Крумадскі. Начальнік штаба генерал-маёр .

Агулам: 27 батальёнаў, 44 швадроны, 60 гармат — 30 900 чалавек.

Дывізія цэнтра

Фельдмаршал-лейтэнант барон . Брыгада генерал-маёра 2-і пяхотны полк Гілера (венгерскі, 2 батальёны). Камандзір: палкоўнік фон Торы 33-і пяхотны полк Каларэда-Мансфельда (венгерскі, 2 батальёны). Камандзір: палкоўнік Грэнадзёрскі батальён Кірхенбетэра (венгерскі) 34-ы пяхотны полк фон Давідавіча (венгерскі). Камандзір: палкоўнік фон Габелькофен 37-ы пяхотны полк 60-ы пяхотны полк Брыгада генерал-маёра 19-ы пяхотны полк Альвінцы (венгерскі, 2 батальёны). Камандзір: палкоўнік Зэеталь 48-ы пяхотны полк , пазней Ёзэфа Антона фон Зімбшэна (венгерскі, 2 батальёны). Камандзір: палкоўнік фон Рэхенберг Грэнадзёрскі батальён Бжэзінскага (нямецкі) 30-ы пяхотны полк 41-ы пяхотны полк 58-ы пяхотны полк барона дэ Белью (венгерскі). Камандзір: палкоўнік шэвалье дэ Лампрэ

Дывізія левага фланга Фельдмаршал-лейтэнант Берзіна фон Зігенталь. Брыгада генерал-маёра 9-ы пяхотны полк Чартарыйскага (валонскі, 2 батальёны). Камандзір: палкоўнік фон Мак-Эліят 30-ы пяхотны полк (валонскі, 2 батальёны). Камандзір: палкоўнік дэ Мейс Брыгада генерал-маёра князя Алаіза Ганзагі фон Ліхтэнштэйна 16-ы пяхотны полк Лузіньяна 34-ы пяхотны полк фюрста (венгерскі). Камандзір: палкоўнік Гірш 41-ы пяхотны полк Фрыдрыха Катулінскага (нямецкі, 2 батальёны). Камандзір: палкоўнік фон Гейгер Брыгада генерал-маёра Петэра фон Больцы 7-ы фельд-егерскі батальён. Камандзір: палкоўнік Іозеф Стэфаніні і Монтэ Айронэ плюс пяхотны полк Лузіньяна або Эстэрхазі з брыгады Ліхтэнштэйн

Дывізія правага фланга Фельдмаршал-лейтэнант барон . Брыгада Меэра 7-ы пяхотны полк фельдмаршала барона Шродэра 39-ы пяхотны полк барона Дукі (венгерскі). Камандзір: палкоўнік Эмерых фон Баконі Брыгада генерал-маёра Франца фон Пфляхера 6-ы пагранічны пяхотны полк Св. Георга (2 батальёны) 5-ы егерскі батальён. Камандзір: маёр Хартап

Кавалерыйская дывізія

Фельдмаршал-лейтэнант . Брыгада генерал-маёра Ёгана Шмельцэра фон Вільдманзэга 1-ы драгунскі полк , пазней 1-ы імператарскі гусарскі полк (6 швадронаў). Камандзір: палкоўнік фон Сент-Гёргі 3-і полк графа О’Рэйлі (6 швадронаў). Камандзір: палкоўнік Сіман фон Сарданья 2-і легкаконны полк прынца (6 швадронаў). Камандзір: палкоўнік Маціяс фон Лёдэрэр Брыгада генерал-маёра Франца фон Фрэліха (Фроліха) 6-ы драгунскі полк . Камандзір: палкоўнік Генрых фон Шайтэр 4-ы гусарскі полк (8 швадронаў). Камандзір: палкоўнік Брыгада Цэхмайстра 6-ы гусарскі полк графа Бланкенштайна (8 швадронаў). Камандзір: Вінцэнт фон Гілерт 8-ы гусарскі полк . Камандзір: палкоўнік

Артылерыя Генерал-маёр Ёзэф Вахтэр фон Вахтэнбург. чатыры батарэі палявой артылерыі дзве батарэі коннай артылерыі Агулам каля 60 гармат.

Інжынерныя войскі 3 піянерныя роты пантонная рота

Спасылкі Аўстрыйскі дапаможны корпус у Расіі ў 1812 Інтэрнэт-праект «1812»

Катэгорыя:Воінскія часці і фарміраванні Катэгорыя:Французска-руская вайна 1812 года Катэгорыя:Узброеныя сілы Аўстра-Венгрыі