Сярге́й Іва́навіч Амяльчýк (нарадзіўся , в. Рачыца, Бярозаўскі раён, Брэсцкая вобласць, БССР) — беларускі паэт, пісьменнік і перакладчык.
Біяграфія Навучаўся ў Рачыцкай пачатковай школе, потым у сярэдніх школах № 2 і № 3 г Белаазёрску. Працаваў слесарам на Белаазёрскім энерга-механічным заводзе (1974—1975). З 1975 студэнт Маскоўскага авіяцыйнага тэхналагічнага інстытута імя К. Э. Цыялкоўскага. У 1980 годзе скончыў навучанне ў вышэйзгаданым інстытуце і атрымаў адукацыю інжынера-металурга. Працаваў у г. Балашыха Маскоўскай вобласці, у г. Барысаў Мінскай вобласці і ў г. Белаазёрску. З 1993 г. і па цяперашні час жыве ў Брэсце. Інжынер на СП ААТ «Брэстгазаапарат».
Пачаў пісаць вершы ў 1972 годзе. У 1999 годзе выйшаў з друку першы паэтычны зборнік «Дарога, вір і амфара», які ў 2003 годзе быў перавыдадзены. Наступны паэтычны зборнік «Мая Сінекура» быў выдадзены ў 2012 годзе ў Луцку ў выдавецтве «Терен». З 2012 годзе сябар Саюзу беларускіх пісьменнікаўАмяльчук Сяргей Іванавіч — Саюз беларускіх пісьменнікаў. Трэці паэтычны зборнік «Зямля, якую бяруць з сабою», быў выдадзены ў 2013 годзе ў выдавецтве «Логвінаў» (г. Мінск). У 2015 годзе ўваходзіў у рэдкалегію альманаха «Жырандоля», які выдаецца Брэсцкім аддзяленнем Саюза беларускіх пісьменнікаў. У 2016 атрымаў ліцэнзію на рознічны продаж кніжных выданняў і працуе каля цэнтральнага рынку Брэста. Уваходзіў у журы прэміі «Кніга года 2016».
Піша вершы, апавяданні. Перакладае з украінскай. Асобныя творы перакладзены на ўкраінскую мову.
Бібліяграфія «Зямля крыві» (Брэст: 1996) «Дарога, вір і амфара» (Брэст: Дзяржуніверсітэт, 1999) «Мая Сінекура» (Луцк: Терен, 2012) «Зямля, якую бяруць з сабою» (Мінск: Логвінаў, 2013).
Катэгорыя:Нарадзіліся ў Бярозаўскім раёне Катэгорыя:Пісьменнікі Беларусі Катэгорыя:Перакладчыкі Беларусі Катэгорыя:Перакладчыкі з украінскай мовы Катэгорыя:Перакладчыкі на беларускую мову Катэгорыя:Беларускамоўныя паэты Катэгорыя:Беларускамоўныя пісьменнікі Катэгорыя:Паэты Беларусі