Але́сь Гаро́дня, сапраўднае імя Алякса́ндр Эра́ставіч Функ () — беларускі празаік, літаратурны крытык. Вядомы таксама пад псеўданімамі Ян Дораг, Яндораг, А. Падбярэзкі, А. Веркін.
Біяграфія Нарадзіўся 8 студзеня 1899 года ў Пермі ў сям’і польскага чыноўніка нямецкага паходжання. Сям’я часта наведавалася на Пружаншчыну, дзе былі маёнткі дзеда (у Здзітаве) і маці (у Семянчы). Яго бацькі варожа ставіўся да беларускай мовы, але сам Аляксандр цікавіўся беларускім словам, вывучаў пружанскі фальклор.
Кастрычніцкі пераварот сустрэў у Фінляндыі. У 1917 годзе пераехаў у Маскву на вучобу. Далучыўся да мясцовай арганізацыі Беларускай сацыялістычнай грамады.
Працаваў тэхнічным рэдактарам часопіса «Чырвоная Беларусь» (пачатак 1930) разам з Міхасём Чаротам, Валерыем Мараковым і мастаком Анатолем Тычынам.
3 лістапада 1930 года арыштаваны ДПУ БССР па адрасе: Менск, зав. Маляўскі, д. 19. Абвінавачаны ў тым, што «скрываў каштоўныя звесткі пра беларускіх нацыянал-дэмакратаў». 15 чэрвеня 1931 года паводле пастановы калегіі АДПУ СССР прыгавораны да 10 гадоў ППК. Этапаваны ў НКУС Карэла-Фінскай ССР (ст. Мядзведжая Гара). Вызваліўся ў 1934 годзе.
Паўторна арыштаваны 30 лістапада 1935 года. Сасланы ў Самаркандскую вобласць (Узбекская ССР). У 1942 годзе арыштаваны «за контррэвалюцыйную агітацыю». 19 снежня 1942 года Самаркандскім абласным судом прыгавораны да расстрэлу. Прысуд быў заменены на 10 год пазбаўлення волі. Памёр 12 верасня 1944 года ў зняволенні.
Рэабілітаваны 13 верасня 1988 года.
Асабовая справа № 20966-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.
Дзейнасць Друкавацца пачаў у 1925 годзе ў часопісе «Полымя». Член «Літаратурнай камуны», пазней — «Маладняка».
Як літаратурны крытык выступаў з пазіцый вульгарнага сацыялагізму. Галоўным аб’ектам крытычных нападак была літаратурная дзейнасць сябраў аб’яднання «Узвышша». Таксама прычыніўся да выкрыцця так званых «нацдэмаў».
У сакавіку 1929 года верш Алеся Дудара «Пасеклі наш Край папалам», які распаўсюджваўся ў рукапісу, стаў прычынай арышту паэта органамі дзяржбяспекі. А. Гародня пад псеўданімам А. Падбярэзскі тут жа надрукаваў артыкул (фактычна зрабіў данос) пад кідкай назвай «На трухлявым карчы», дзе абвінаваціў паэта ў «нацыянал-дэмакратызме», а верш «Пасеклі наш Край папалам» назваў «выразна контррэвалюцыйным»Маладняк. 1929. № 4. С. 103..
У рэцэнзіі на зборнік вершаў Тодара Кляшторнага «Светацені» крытык Алесь Гародня заўважыў занадта многа «трухі»: «багемшчыну», «эстэтнічанне», «песімізм» і «беспадстаўны сум», «гітарную возбразнасць», эпітэты, узятыя паэтам з «літаратурных анучнікаў» і іншага, а ў «галіне ідэялагічнай»: не можа «аб’ектыўна падысці да сучаснасці» і «зрабіць правільныя вынікі», «пазбаўлены класавага пачуцця» і «ў класавым змаганні Кляшторны яшчэ дагэтуль не вызначыў сабе шляхі»Полымя. 1928. № 8. С. 167—169..
Ацэнкі дзейнасці Слынны гісторык Мікола Улашчык, на вачах якога разгортвалася дзейнасць Алеся Гародні, наўпрост абазваў яго «падбрэхічам у Бэндэ».
Творы «На крэсах»: аповесць (Мн., 1927) «Варта на Рэйне»: аповесць (Мн., 1930) Варта на Рэйне'': аповесць. — Мінск : Галіяфы, 2021. — 203 с. — (Святлацені; вып. 2). ISBN 978-985-7140-69-9.
Крыніцы
Літаратура — С. 68. — Т. 2. — С. 126. Гародня Алесь //
Спасылкі
Катэгорыя:Літаратурныя крытыкі Беларусі Катэгорыя:Пісьменнікі Беларусі Катэгорыя:Беларускамоўныя пісьменнікі Катэгорыя:Члены Беларускай сацыялістычнай грамады Катэгорыя:Рэпрэсаваныя савецкай уладай Катэгорыя:Сасланыя Катэгорыя:Памерлі ў месцах пазбаўлення волі Катэгорыя:Асобы, вядомыя пад літаратурнымі псеўданімамі Катэгорыя:Вязні Белбалтлага