Мікола (Мікалай Аляксандравіч) Дубоўскі (17 студзеня 1933 годаВядомыя асобы з Самойлавіч, в. Самойлавічы, Пружанскі павет, Польская Рэспубліка, цяпер на тэрыторыі горада Бярозы — 11 мая 2013, Мінск) — беларускі пісьменнік, празаік, член Саюза пісьменнікаў Беларусі.
Біяграфія Нарадзіўся ў вёсцы Самойлавічы Пружанскага павета Палескага ваяводства, Польская Рэспубліка (цяпер мікрараён горада Бяроза Брэсцкай вобласці, Беларусь). Пайшоў у школу 1 верасня 1939 года — у адзін дзень з пачаткам Другой сусветнай вайны. Падзеі гэтых часоў ляглі ў аснову яго аповесці «Грымотнае ранне». Скончыў школу ў суседняй Бярозе.
У 1956 годзе скончыў філалагічны факультэт Брэсцкага педагагічнага інстытута (цяпер БрДУ імя А. С. Пушкіна). Атрымаў спецыяльнасць «выкладчык беларускай мовы і літаратуры».
Працаваў настаўнікам у Браслаўскім раёне, потым перайшоў працаваць у Брэсцкую абласную газету «Зара», у рэспубліканскай моладзевай газеце «Чырвонай Змене», «Настаўніцкай газеце». З 1959 года інспектар, потым да пенсіі старэйшы інспектар Рэспубліканскага прадпрыемства «Белсаюздрук» Міністэрства сувязі БССР. Жыў у Мінску.
Памёр 11 мая 2013 года ў Мінску. Пахаваны ў калумбарыі на Усходніх могілках.
Творчасць Аўтар тэкстаў да агітацыйнах плакатаў. Склаў каляндар на 1974 год. У 1984 годзе выйшла кніга, у якую ўвайшла аповесць «Грымотнае ранне» М. Дубоўскага і апавяданні беларускага пісьменніка Васіля Ткачова. У 1991 годзе выйшла кніга «Першая прыступка», у якую ўвайшлі аповесці і апавяданні «Пасля світанку» і «Соль» М. Дубоўскага і аповесць «Каменная сцяна» Міколы Горцава. У 1994 выйшаў асабісты зборнік аповесцяў і апавяданняў «Шапен». Друкаваў апавяданні ў часопісах «Полымя» і «Дзеяслоў», газеце «Новы Час», літаратуразнаўчыя артыкулы ў газеце «Літаратура і мастацтва».
Спасылкі
«У кожнага свая вайна»
Катэгорыя:Нарадзіліся ў Бярозаўскім раёне Катэгорыя:Пісьменнікі Беларусі Катэгорыя:Беларускамоўныя пісьменнікі Катэгорыя:Публіцысты Беларусі