thumb|Балкон Джульеты ў Вероне thumb|Балкон Старога форта ў Дэлі Балкон () — агароджаная вонкавая пляцоўка, якая напалову (ці больш) сваёй плошчы выступае за межы вонкавых сцен будынка, якія з ёй мяжуюць, і адкрытая да знешняй прасторы не менш чым з двух бакоў. Канструкцыйны элемент пабудовы і мастацкага афармлення фасадаў будынкаў; агароджаная (кратамі, балюстрадай, парапетам) пляцоўка на кансольных бэльках, якая выступае са сцяны, або пліта (пераважна жалезабетонная) на фасадзе ці ў інтэр'еры (напрыклад, у тэатры). Сустракаецца тып балкона без вынасу (т. зв. «французскі балкон»), які робіцца ў праёме балконных дзвярэй. Балкон як элемент пабудовы ўзнік на Усходзе. У Еўропе з'явіўся ў сярэднія вякі ў абарончым (машыкулі) і культавым (амвон) дойлідстве.
Гл. таксама Лоджыя Эркер
Літаратура
Спасылкі Балкон // Вялікая савецкая энцыклапедыя
Катэгорыя:Архітэктурныя элементы Катэгорыя:Будаўнічыя элементы і канструкцыі