Параф’янаўская сядзіба — сядзіба ў в. Параф’янава, Докшыцкі раён, Віцебская вобласць.
Гісторыя Значны перыяд свайго існавання маёнтак належаў касцёлу і адносіўся да Віленскай архідыяцэзіі, але быў канфіскаваны ў каталікоў пасля другога падзелу Рэчы Паспалітай. На працягу ХІХ стагоддзя маёнтак налыжыў Пшэздзецкім, Тышкевічам і Слатвінскім. Сядзіба апошніх размяшчалася ў ЗамошшыПАРАФ’ЯНАВА (Віцебская вобласць).
Сядзіба ў 1840-я гады належала роду Шышкаў. Мелася ў гэты час усяго 4 дваровых, прыгонных было 154 (40 сялянскіх двароў), якія мелі аднолькавыя з сялянамі Гарадзілава павіннасці.
Ад сядзібы захаваўся добраўпарадкаваны бровар (1880), які збудаваў Гвідон Слатвінскі. У 1939 годзе яго нацыялізавалі і адчынілі там лікёра-гарэлачны завод, які і зараз працуе ў будынку Слатвінскіх.
Захавался адзінкавыя дрэвы ўязной алеі.
Літаратура Сядзіба ў Параф’янава // Памяць: Докшыцкі раён : гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / рэдкал.: Г. П. Пашкоў [і інш.]; уклад. А. В. Скараход; мастак Э. Э. Жакевіч. — Мінск : БелЭн, 2004. — С. 678.
Катэгорыя:Славутасці Докшыцкага раёна Катэгорыя:Параф’янава (Параф’янаўскі сельсавет) Катэгорыя:Сядзібы Беларусі Катэгорыя:Будынкі і збудаванні Докшыцкага раёна