Дом Граната — будынак у Шклоўскім пасадзе Магілёва, размешчаны на рагу Першамайскай вуліцы (№ 23) і Пажарнага завулка (№ 2).
Гісторыя
Двухпавярховы будынак на высокім цокалі пабудаваны ў пачатку XIX ст. з цэглы як жылы. Належаў Гранату. Вядома, што ў 1845 годзе тут пражываў медык Клейнінберг. У 1920 годзе размяшчалася яўрэйская бібліятэка імя Перэца. У 1924 годзе будынак нацыяналізаваны. З 1932 года тут размяшчаецца сталовая, бюро па працаўладкаванню. Цяпер — рэстаран «Імперыя». Верхні паверх — жылы, на ніжнім — гандлёвыя кропкіНекаторыя звесткі з гісторыі будынкаў па вуліцам Ленінская і Першамайская г. Магілёва.
Спасылкі
Катэгорыя:Будынкі і збудаванні Магілёва Катэгорыя:Першамайская вуліца (Магілёў) Катэгорыя:XIX стагоддзе ў Магілёве Катэгорыя:З’явіліся ў XIX стагоддзі Катэгорыя:Пажарны завулак (Магілёў)