Дом Шыка — будынак у Шклоўскім пасадзе Магілёва, размешчаны на Першамайскай вуліцы, 25.

Гісторыя Дом пабудаваны ў пачатку XIX ст. як жылы. Чатырохпавярховы будынак на высокім цокалі з паўпадвальным паверхам належаў купцу 1-й гільдыі Лейбу Ісакавічу Шыку. На першым паверсе тры пакоі займала крама афіцэрскага спажывецкага таварыства, адзін пакой — кіёск Дэ-Ноткіна, два пакоі — абутковая майстэрня. На другім паверсе 10 пакояў былі жылымі пакоямі гаспадара, у 1919 г. 6 з іх былі аддадзены пад аптэкарскія склады губздароўя, 4 пакоі — пад кватэры, 6 пакояў трэцяга праверха былі жылымі, мезанін і падвал аддадзены нарадукгасу. У цагляным трохпавярховым флігелі 6 пакояў першага паверха, 12 пакояў другога паверха і 12 пакояў трэцяга паверха займалі жылыя кватэры. У 1924 г. будынак нацыяналізаваны. У 1932 г. на першым паверсе размяшчалася сталовая, на другім — праўленне ЦРК. Да 1941 г. быў надбудаваны чацвёрты паверх.

У пасляваенны час быў жылым. Цяпер верхнія паверхі жылыя, на ніжнім — установы гандлюНекаторыя звесткі з гісторыі будынкаў па вуліцам Ленінская і Першамайская г. Магілёва.

Спасылкі

Катэгорыя:Будынкі і збудаванні Магілёва Катэгорыя:Першамайская вуліца (Магілёў) Катэгорыя:XIX стагоддзе ў Магілёве Катэгорыя:З’явіліся ў XIX стагоддзі