Кіеўскі нацыянальны ўніверсітэт будаўніцтва і архітэктуры () — універсітэт у Кіеве, Украіна. З’яўляецца вядучае вышэйшай навучальнай установай ва Украіне па падрыхтоўцы спецыялістаў для архітэктурна-будаўнічай галіны.

Гісторыя Заснаваны ў 1930 годзе на базе аддзялення фабрычна-завадскога і камунальнага будаўніцтва Кіеўскага політэхнічнага інстытута і архітэктурнага факультэта Кіеўскага мастацкага інстытута як Кіеўскі будаўнічы інстытут. Спачатку размяшчаўся на вуліцы В. Чкалава, затым — на вуліцы Пірагова, пазней размяшчаўся ў будынку, пабудаваным у стылі класіцызму, па адрасе: праспект Перамогі, 10 (тады бульвар Шаўчэнкі).

У 1939 годзе перайшоў у падпарадкаванне народнага Камісарыята па будаўніцтве і атрымаў назву Кіеўскі інжынерна-будаўнічы інстытут (КІБІ).

У 1963 годзе інстытут пераехаў у новы будынак (галоўны корпус) па Паветрафлоцкім праспекце № 31, пабудаваны па праекце архітэктараў , і М. Р. Ліберберга. У комплексе будынкаў паваеннай пабудовы 1949 года па № 5 размясціліся геадэзічны корпус, інтэрнат і прафілакторый.

У 1965—1966 гадах за будынкам галоўнага корпуса, па вул. Асветы № 3, пабудаваны спартыўны комплекс, які складаецца са стадыёна і 3-павярховага корпуса са спартыўнымі заламі і плавальным басейнам (архітэктары М. А. Гусеў, Л. Б. Каток, М. Р. Ліберберг). У 1966 годзе пачала функцыянаваць актавая зала.

23 сакавіка 1976 года Указам Прэзідыума Вярхоўнага савета СССР Кіеўскі інжынерна-будаўнічы інстытут быў узнагароджаны ордэнам Працоўнага Чырвонага Сцяга за дасягнутыя поспехі ў падрыхтоўцы спецыялістаў для народнай гаспадаркі і выкананні навуковых даследаванняў у дзявятай пяцігодцы. У сувязі з гэтым у холе галоўнага корпуса была ўстаноўлена гранітная пліта. 31 сакавіка 1976 года быў выдадзены ўказ, паводле якога інстытут стаў называцца Кіеўскі ордэна Працоўнага Чырвонага Сцяга інжынерна-будаўнічы інстытут.

У 1978 годзе з боку вул. Асветы да галоўнага корпуса быў прыбудаваны 4-павярховы корпус з аўдыторыямі і кабінетамі, злучаны пазней з будынкам інфармацыйна-вылічальнага цэнтра і 9-павярховым лабараторным корпусам.

У 1982 годзе з боку вул. І. Кліменкі № 2 пабудаваны будынак для архітэктурнага факультэта (архітэктары , , У. Л. Каробка). Сіламі студэнтаў на працягу 1982—1983 гадоў завяршаліся будаўніча-аддзелачныя работы архітэктурнага корпуса. У 1985 годзе перад галоўным корпусам інстытута па ўласным праекце і ўласнымі сіламі быў пабудаваны манумент Перамогі, прысвечаны супрацоўнікам інстытута, якія загінулі ў Вялікай Айчыннай вайне.

З чэрвеня па жнівень 1986 года студэнты інстытута прыцягваліся да праектавання і будаўніцтва пасёлка ў раёне с. Здвыжыўка для сем’яў, эвакуіраваных з Чарнобыльскай зоны. Зборны будатрад КІБІ працаваў пад лозунгам: «Самі праектуем — самі будуем!»

З восені 1989 года студэнты праводзілі акцыю «Байкот Ваеннай кафедры», размешчанай па № 6/4, якая праходзіла ў шматлікіх ВНУ СССР. Амаль усе патрабаванні байкатоўцаў былі выкананы.

З 2 па 17 кастрычніка 1990 года студэнты прымалі актыўны ўдзел ва ўсеўкраінскай забастоўцы «Рэвалюцыя на граніце» на сталічнай плошчы Кастрычніцкай рэвалюцыі.

У жніўні 1993 года інстытут быў перайменавны ва Украінскі дзяржаўны ўніверсітэт будаўніцтва і архітэктуры (УДУБА). Праз два тыдні, да пачатку навучальнага года — у Кіеўскі дзяржаўны тэхнічны ўніверсітэт будаўніцтва і архітэктуры (КДТУБА).

26 лютага 1999 года Указам Прэзідэнта Украіны Л. Кучмы ўніверсітэту быў нададзены статус нацыянальнага з перйменаваннем у Кіеўскі нацыянальны ўніверсітэт будаўніцтва і архітэктуры (КНУБА).

У 2011 годзе за кошт будаўніцтва на тэрыторыі інстытута 16-га жылога будынка па вул. Асветы № 3А, быў адрамантаваны стадыён з трыбунамі.

Са сцен універсітэта выйшлі 2 Героі Савецкага Саюза, Герой Сацыялістычнай Працы, больш за 70 лаўрэатаў Ленінскай і Дзяржаўнай прэмій СССР, Дзяржаўнай прэміі УССР, прэміі імя Т. Шаўчэнкі, заслужаных дзеячаў навукі, лаўрэатаў міжнароднай прэміі імя Гулака-Арцямоўскага, 7 майстроў спорту міжнароднага класа, 36 майстроў спорту, звыш 500 кандыдатаў у майстры спортуАфіцыйны сайт КНУБА .

За гады свайго існавання ўніверсітэт падрыхтаваў звыш 40 тысяч інжынераў і архітэктараў, у тым ліку каля паўтары тысяч спецыялістаў для 70 краін свету.

У 2015 годзе з боку вул. Праабражэнскай (былой вул. Івана Кліменкі) адкрыты помнік «Герою Нябеснай Сотні» — Аляксандру Пляханаву, выпускніку архітэктурнага факультэта КНУБА, які загінуў 18 лютага 2014 года ў час узброенага супрацьстаяння на Майдане Незалежнасці.

Карпусы Галоўны корпус Левае крыло Правае крыло Прыбудова Лабараторны корпус Корпус «Архітэктурнага факультэта» Спартыўны корпус Бібліятэка Корпус «Ваеннай кафедры» Геадэзічны корпус

Факультэты і спецыяльнасці Будаўнічы факультэт: Прамысловае і грамадзянскае будаўніцтва Горадабудаўніцтва і гарадская гаспадарка Аўтамабільныя дарогі і аэрадромы Менеджмент арганізацый Эканоміка прадпрыемства Улік і аўдыт

Архітэктурны факультэт: Архітэктура будынкаў і збудаванняў Горадабудаўніцтва Дызайн (архітэктурнага асяроддзя) Выяўленчае і дэкаратыўна-прыкладное мастацтва

Будаўніча-тэхналагічны факультэт: Тэхналогія будаўнічых канструкцый, вырабаў і матэрыялаў Таваразнаўства і камерцыйная дзейнасць Хімічныя тэхналогіі і інжынерыя

Факультэт аўтаматызацыі і інфармацыйных тэхналогій: Камп’ютарныя навукі Камп’ютарная інжынерыя Інжынерная механіка Машыннае будаўніцтва Прыкладная механіка (інжынерная лагістыка) Аўтаматызацыя і камп’ютарна-інтэграваныя тэхналогіі Бяспека інфармацыйных і камунікацыйных сістэм Электрамеханіка Прафесійнае навучанне. Вытворчасць, эксплуатацыя і рамонт пад’ёмна-транспартных, будаўнічых, дарожных, меліярацыйных машын і абсталявання Прафесійнае навучанне. Камп’ютарныя тэхналогіі ў кіраванні і навучанні

Факультэт геаінфармацыйных сістэм і тэхналогій кіравання тэрыторыямі: Геаінфармацыйныя сістэмы і тэхналогіі Ацэнка зямлі і нерухомасці Землеўпарадкаванне і кадастр Касмічны маніторынг зямлі Геадэзія Турызм

Санітарна-тэхнічны факультэт (факультэт інжынерных сістэм і экалогіі з 1.09.2014): Цеплагазазабеспячэнне і вентыляцыя Водазабеспячэнне і водаадвядзенне Экалогія і ахова навакольнага асяроддзя Цеплаэнергетыка Гідратэхнічнае будаўніцтва

Рэктары Дырэктары (1930—1935) Лазукоў (дырэктар) (1937—1938) Шышкін (дырэктар) (1938) Лысюк (дырэктар) (? — 1944) Фёдар Іванавіч Фурсаў (дырэктар) (1944—1948) Мікалай Дзмітрыевіч Плехаў (дырэктар) (1948—1955) Рэктары А. Л. Калішчук (1955—1961) Юрый Аляксандравіч Ветраў (1961—1983) Анатоль Міхайлавіч Тугай (1984 — чэрвень 2012) в. а. рэктара Віктар Андрэевіч Бажэнаў (чэрвень — верасень 2012) Пётр Мусіевіч Кулікоў (2012 — н.ч.).

Літаратура Шулькевич М. М., Дмитренко Т. Д. «Киев: Архитектурно-исторический очерк». — 6-е изд., переработанное и дополненное — К.: Будівельник, 1982, стр. 215—217. Энциклопедический справочник «Киев» (на русском языке), изд. 3-е под редакцией Кудрицкого А. В., Киев, 1986. Главная редакция Украинской Советской Энциклопедии.

Спасылкі

Катэгорыя:Нацыянальныя вышэйшыя навучальныя ўстановы Украіны Катэгорыя:Універсітэты Кіева Катэгорыя:1930 год ва Украіне