Міхаіл Якаўлевіч Гулько () — беларускі архітэктар.
Біяграфія Нарадзіўся года ў Адэсе. Скончыў Маскоўскі архітэктурны інстытут у 1945 г. Працаваў у праектных арганізацыях Фрунзэ, Алматы, з 1965 года — кіраўнік майстэрні, галоўны спецыяліст Белдзяржпраекта, галоўны архітэктар у Мінскграмадзянпраекце. З 1981 года — галоўны спецыяліст па бюджэтным праектаванні Белдзяржпраекта.
Член Саюза архітэктараў СССР з 1947 года. Жыў у Мінску.
Памёр 27 сакавіка 2002 года ў Мінску.
Творчасць
Асноўныя працы: будынак Белпрампраекта ў Мінску (1953), Палац культуры і жылы дом моладзі ў Кара-Тау Казахскай ССР (1963), серыі тыпавых цагляных праектаў жылых дамоў 89-й серыі, школ і дашкольных устаноў (1967), шпіталь інвалідаў Вялікай Айчыннай вайны ў пасёлку Бараўляны (1971, у аўтарскім калектыве з У. Крывашэевым), санаторый «Бярэзіна» ў Барысаве (1980, у аўтарскім калектыве), спальны корпус і сталовая з глядзельнай залай санаторыя «Беларусь» у Сочы (1975).
Крыніцы
Літаратура
Катэгорыя:Архітэктары Беларусі Катэгорыя:Архітэктары XX стагоддзя Катэгорыя:Архітэктары СССР Катэгорыя:Архітэктары Мінска Катэгорыя:Архітэктары Барысава Катэгорыя:Архітэктары Сочы