Пратэсты ў ЗША 2020 года былі выкліканы чарговым інцыдэнтам, калі ад дзеянняў белага паліцэйскага загінуў злачынец-афраамерыканец. Усяго ў пратэстных акцыях прынялі ўдзел 15—26 мільёнаў чалавек, закрануўшы 2000 гарадоў як у Амерыцы, так і ў 60 іншых дзяржавах, што робіць гэтую хвалю беспарадкаў найбуйнейшай у гісторыі Злучаных Штатах. Акрамя мірных акцый мітынгі суправаджаліся нападамі на сілавікоў, актамі рабаванняў і марадзёрства, якія прывялі да ўводу ў некаторых рэгіёнах каменданцкага часу і мабілізацыі ў дапамогу паліцыі Нацыянальнай гвардыі (рэзервовага кампанента Узброеных сіл). Адначасова на вуліцы выйшлі праціўнікі апазіцыі і грамадзяне, якія спрабавалі абаранніцца ад злачыннасці, што ўзрасла на фоне пратэстаў.

Як і ў некаторых іншых выпадках, тут падымалася тэма расізму і паліцкага гвалту. Аднак таксама вялікую ролю адыгралі эканамічныя цяжкасці і ўнутрыпалітычная барацьба напярэдадні прэзідэнцкіх выбараў.

Прычыны і перадумовы На працягу ўсёй гісторыі ў ЗША існавалі несправядлівыя адносіны да пэўнай частцы грамадзян. Афіцыйна ўзаконеная расавая сегрэгацыя існавала з прыняцця ў 1865 г. 13-й папраўкі да канстытуцыі ЗША, якая забараняла рабства. Тады негрыцянскае насельніцтва, большасць якога была нявольнікамі, атрымала асабістую свабоду, але не стала поўнацэннымі членамі грамадства. Яшчэ доўгі час існавалі дыскрымінацыйныя правілы, сярод якіх забарона і асуджэнне міжрасавых шлюбаў і адносін, асобныя навучальныя ўстановы, асобныя месцы ў грамадскім транспарце, асобныя кварталы для пражывання (гета), асобныя негрыцянскія воінскія падраздзяленні і гэтак далей. Усё гэта часам вылівалася ў стыхійныя бунты і хваляванніРасовые войны в СШАDavid O' Sears, The politics of violence: The new urban Blacks and the Watts riot.

Як лічыў палітолаг Аляксей Фяненка, шырокамаштабныя пратэстныя настроі спелі вельмі даўно. Іх вытокі можна аднесці да пачатку 1970-х гадоў. Тады ў ЗША былі цалкам адменены рэшткі расавых абмежаванняў. З гэтага моманту ў Амерыцы з’явілася культура паліткарэктнасці, расавыя праблемы стала непрымальна абмяркоўваць. Чорная абшчына адчула ўсю сілу паліткарэктнасці і пачала ўзмацняць свае пазіцыі, што некалькі раздражняла белае насельніцтваЭксперт о волнениях в США: «Консервативная Америка ждет, когда Трамп прижмет протестующих» // Комсомольская правда, 4 июня 2020.

Праблемы абвастрыліся ў сувязі з пандэміяй COVID-19, якая адкрыла сістэмныя прарэхі ў функцыянаванні дзяржаўнай сістэмы клопату пра здароўе грамадзян. Усё гэта адбывалася на фоне дэбатаў аб планах скарачэння федэральных выдаткаў на ахову здароўя.

У той жа час існавала праблема паліцэйскага самавольства. Акты перавышэння паўнамоцтваў праваахоўнікамі пры выкананні, гвалту ці нават забойства грамадзян часта не атрымлівалі адэкватнай рэакцыі. Толькі ў 2020 годзе (па стане на 30 сакавіка), паліцыянты ЗША застрэлілі 228 чалавек. У сярэднім за год такіх забойстваў адбывалася каля тысячы. Пры гэтым статыстыка сведчыць, што белых людзей у такіх інцыдэнтах гіне куды больш, чым цемнаскурых ці прадстаўнікоў іншых рас. Пры гэтым статыстыка гібелі людзей, якія не аказвалі супраціву паліцыі пры затрыманні, дэманструе: паліцыянты забіваюць непрапарцыйна больш цемнаскурых людзей, чым белых — 39 % супраць 46 % (па даных 2012 года). Зрэшты, відавочна, далёка не ў кожным з гэтых выпадкаў меў месца фактар расавай нецярпімасці: няма статыстыкі, напрыклад, пра тое, якую колькасць цемнаскурых забілі паліцыянты-афраамерыканцы ці белыя — белыхАмериканская демократия после Джорджа Флойда // ZN.UA.

Каталізатар

25 мая 2020 года афраамерыканец Джордж Флойд загінуў ад дзеяння паліцэйскага з Мінеапаліса Дэрэка Шовіна, што прыціснуў яму каленам шыю і пратрымаў яго так больш за 7 хвілін, пакуль Джордж ляжаў на дарозе тварам уніз. Паліцыянты Томас Лейн і Дж. Аляксандар Куенг таксама дапамагалі трымаць Флойда, тады як паліцэйскі Ту Тао стаяў побач і глядзеў. Падзеі адбыліся падчас арышту Флойда па падазрэнні ў аплаце пакупак у краме падробленым чэкамВ США начался бунт из-за смерти чернокожего после грубого ареста, і былі запісаны некалькімі назіральнікамі на тэлефоны. Відэазапісы, на якіх Флойд неаднаразова казаў: «Я не магу дыхаць», хутка распаўсюджваліся ў сацыяльных медыя і трансляваліся СМІ. Чатыры датычных паліцэйскіх былі звольнены на наступны дзень. Федеральнае бюро расследаванняў пачало расследаванне інцыдэнту па просьбе аддзела паліцыі Мінеапаліса, тады як Бюро крымінальнага пераследу Мінесоты расследавала, ці былі дапушчаны парушэнні законаў Мінесоты . Забойства Флойда параўноўвалі з забойствам Эрыка Гарнера 2014 года, які паўтараў «Я не магу дыхаць». Яго таксама задушылі афіцэры падчас арышту.

Ход падзей

Май

26 мая аўтобусны прыпынак на месцы гібелі Флойда на Чыкагскім праспекце стаў імправізаваным помнікам яму з плакатамі і ўспамінамі руху Black Lives Matter. Шматтысячы натоўп прайшоў да трэцяй акругі паліцыі Мінеапаліса . Пратэст пачаўся мірна, але пасля перарос у сутыкненні, паліцэйскі ўчастак аблілі фарбай і закідалі камянямі. Затым невялікая група пратэстуючых пачала граміць 3-ці ўчастак паліцыі. Каля 20:00 паліцыянты ў экіпіроўцы спецназа абстралялі натоўп капсуламі з пяском і хімічнымі рэактывамі.

На наступны дзень пратэсты працягваліся, у тым ліку на Чыкагскім праспекце і каля 3-га ўчастка. З 18:00 паліцыя пачала ўжываць хімічныя газавыя бомбы і страляць па пратэстуючых гумовымі кулямі. Падчас пратэстаў адзін чалавек быў застрэлены, паліцыя затрымала аднаго падазраванага.

Акцыі пратэсту прайшлі ў Лос-Анджэлесе 27 мая, дзе 500—1000 пратэстуючых блакавалі абодва кірункі трасы I-5 каля горада.

27—29 мая акцыі пратэсту таксама прайшлі ў Мемфісе (штат Тэнесі), Сент-Поле (сталіца штата Мінесота), Нью-Ёрку, Дэнверы (штат Каларада), Альбукерке (штат Нью-Мексіка), Луісвілі (штат Кентукі), Фініксе (штат Арызона), Калумбусе (штат Агаё); былі затрыманы дзясяткі чалавек, некалькі чалавек атрымалі агнястрэльныя раненні.

У Мінесоце і Сент-Поле былі ўведзены рэжымы надзвычайнай сітуацыі тэрмінам на 72 гадзіны.

На фоне пратэстаў губернатар Мінесоты Цім Уолз, у адпаведнасці з прашэннем мэра Мінеапаліса Джэйкаба Фрэя, прыцягнуў для падтрымання парадку ў Мінеапалісе, Сент-Поле і прылеглых раёнах больш за 500 байцоў Нацыянальнай гвардыі ЗША.

Як заявіў Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп у Твітэрыhttps://tass.ru/proisshestviya/8595751: 30 мая ў акрузе Фултан (Атланта) быў уведзены рэжым надзвычайнага здарэння з-за пратэстаў. А ў Оклендзе, штат Каліфорнія, два супрацоўнікі Федэральнай службы аховы атрымалі агнястрэльныя раненні падчас масавых хваляванняў. Адзін з афіцэраў памёр ад атрыманых траўмаў. Напярэдадні каля 7500 чалавек выйшлі на вуліцы горада ў знак пратэсту супраць дзеянняў паліцэйскіх, якія прывялі да смерці афраамерыканца Джорджа Флойда. У гэты дзень праваахоўнікам паступалі паведамленні аб вандалізме, крадзяжах, падпалах і нападах на сілавікоўСкончался офицер, раненный в ходебеспорядков в Калифорнии // Sputnik Belarus, 30 мая 2020. Многім гарадам нанесена значная шкода. Дэманстранты грамілі крамы, падпальвалі паліцэйскія машыны. Пратэсты спрабавалі гасіць укаранёныя ў натоўп супрацоўнікі бяспекі са Сакрэтнай службы з белымі павязкамі на руках. Тым часам у Філадэльфіі ў выніку сутыкненняў пацярпелі як мінімум 13 паліцэйскіх. У Сіэтле праваахоўнікі ўжылі слёзатачывы газ і светлашумавыя гранаты. У Вашынгтоне тысячы чалавек спрабавалі прарвацца да Белага дома. У Лос-Анджэлесе для разгону мітынгоўцаў вартавыя парадку пусцілі ў ход слёзатачывы газ, святлашумавыя гранаты, гумовыя кулі і дубінкі. У Атланце, дзе напярэдадні разграмілі штаб-кватэру CNN, адправілі паўтары тысячы байцоў Нацгвардыі ЗША. У Нью-Ёрку, з-за вялікай агрэсіўнасці дэманстрантаў, паліцэйскім было забаронена праводзіць адзіночнае патруляванне вуліцУ гарадах ЗША з-за беспарадкаў уводзяць каменданцкую гадзіну // Белтэлерадыёкампанія, 31 мая 2020.

Пратэсты разгарнуліся ў некалькіх раёнах Нью-Ёрка, дзе ў ноч на 31 мая бунтуючыя жыхары спалілі паліцэйскі грузавік. Раней паведамлялася, што раз’юшаныя паліцэйскія заехалі на двух аўтамабілях у натоўп дэманстрантаўhttps://apostrophe.ua/news/world/2020-05-31/bolee-tyisyachi-zaderjannyih-mnogo-pogibshih-v-ssha-poshli-na-radikalnyie-meryi-iz-za-adskih-protestov/198838.

Станам на 31 мая ўжо каля 25 амерыканскіх гарадоў увялі каменданцкі час. Тым часам некаторыя паліцыянты нават праявілі салідарнасць з пратэстантамі. Так, напрыклад, у Портлендзе праваахоўнікі ўсталі на калена і пачалі ціснуць рукі дэманстрантамНекоторые полицейские проявляют солидарность протестующим. Таксама пратэстоўцы паспрабавалі спаліць царкву Святога Іаана (т. зв. «Царква прэзідэнтаў») на Лафает-сквер, непадалёк ад Белага домаFire set at historic St. John’s church during protests of George Floyd’s death // The Washington Post (1 июня 2020)В Вашингтоне протестующие подожгли «президентскую церковь» // Газета. Ru (1 июня 2020)Протестующие в США попытались сжечь «церковь президентов» рядом с Белым домом // Взгляд (1 июня 2020).

Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп, які, як сцвярджала прэса ЗША, быў вымушаны каля сутак правесці ў адмысловым бункеры, выйшаў на брыфінг перад Белым домам. Яго выступ быў прысвечаны беспарадкам у краіне. Па словах прэзідэнта Трампа, тое, што ў гэтыя дні адбываецца ў Злучаных Штатах, з’яўляецца «ўнутраным тэрарызмам». Ён заявіў, што калі ўлады на месцах не справяцца з беспарадкамі і не ўціхамірыць натоўп, то ён прыме рашэнне аб задзейнічанні армііТрамп вышел из специального бункера и заявил о готовности ввести армию в города США.

Паведамлялася, што ў Вашынгтоне супрацоўнікі паліцыі абстралялі пратэстоўцаў капсуламі са слёзатачывым газам. Удзельнікі беспарадкаў сталі закідваць праваахоўнікаў бутэлькамі з вадой, а затым падышлі ўшчыльную да ачаплення. Пасля ўжывання спецсродкаў дэманстранты разбегліся, а прэзідэнт Трамп часова пакінуў сталіцу на верталёцеЭкс-советник Обамы: протесты в США организованы по «российской методичке» .

Чэрвень Па стане на 2 чэрвеня паведамлялася, што за час беспарадкаў у краіне загінула не менш за 11 чалавек. Верагодна, ахвяр у некалькі разоў больш, паколькі ў адным толькі Чыкага за апошнія дні забіта, як паведамлялася, каля 20 чалавек. Падчас сутыкненняў сур’ёзна пацярпелі і дзясяткі паліцэйскіх: сярод іх таксама ёсць некалькі загінуўшых. Нягледзячы на патрабаванне прэзідэнта Трампа, мэры і губернатары, якія прадстаўлялі Дэмакратычную партыю, ад дапамогі Нацыянальнай гвардыі адмаўляліся. Больш за тое, дэмакраты рыхтавалі парламенцкую рэзалюцыю з асуджэннем кіраўніка дзяржавы за жорсткасць мер, што прымаліся імБеспарадкі ў ЗША працягваюцца // Белтэлерадыёкампанія, 3 чэрвеня 2020.

Разам з тым адзначалася, што на восьмыя суткі беспарадкаў пратэстныя настроі памяншаліся. Упершыню за ўвесь тыдзень амерыканскія СМІ змаглі перапыніць прамыя трансляцыі таго, што адбываецца, і вярнуцца да звычайнай сетцы перадач. Як адзначалася, у цэлым па краіне гвалт і марадзёрства пачылі ісці на спад. Аднак запушчаная ў Штатах хваля перакінулася на Еўропу — у Францыі прайшлі 20-тысячны дэманстрацыі ў падтрымку правоў чарнаскурыхВнештатная ситуация: протесты в США пошли на спад.

Па стане на 4 чэрвеня, падчас беспарадкаў пацярпелі 114 паліцэйскіх. 22 з іх шпіталізаваны. А ў Сент-Луісе (штат Місуры) марадзёры забілі былога паліцэйскага афраамерыканца, які спрабаваў спыніць рабаванне ламбардаБольш за сотню паліцэйскіх параненыя падчас беспарадкаў у ЗША // Белтэлерадыёкампанія, 5 чэрвеня 2020.

Адначасна з гэтым, падзеі ў ЗША атрымалі і палітычную афарбоўку, бо пратэсты падтрымаў і галоўны канкурэнт Трампа на выбарах Джо Байдэн.

6 чэрвеня ў Вашынгтоне прайшла найбуйнейшая пратэстная акцыя за апошнія 12 гадоў. У сталіцы дэманстранты сабраліся каля Капітолія, Нацыянальнай алеі і Белага дома. На вуліцы хутка вывелі нацыянальную гвардыю. Ваенныя разам з праваахоўнікамі перакрылі значную частку цэнтра горадаВ США состоялись крупнейшие протесты с момента убийства Флойда: фото и видео. У той жа час адзначалася, што да пратэстаў далучыліся феміністкі, трансгендэры і праціўнікі абортаў.