Яўгенія Іонаўна Гурарый (, Крамянчуг — 1977, Харкаў) — савецкі архітэктар.
Біяграфія Нарадзілася ў Крамянчугу ў яўрэйскай сям’і.
Скончыла архітэктурны факультэт Харкаўскага мастацкага інстытута ў 1930 годзе. Працавала ў праектных арганізацыях Харкава, у Рубцоўску Алтайскага края, Навагрудку, Кемераве, з 1947 года — архітэктарам ва Упраўленні капітальнага будаўніцтва Мінскага трактарнага завода, з 1948 па 1975 гады — у Белпрампраекце.
Член Саюза архітэктараў СССР з 1936 года.
Творчасць Асноўныя працы: рэканструкцыя 2-павярховага будынка прафтэхшколы па вул. Р. Люксембург (1953—1954), генпланы жылога пасёлка для завода жалезабетонных вырабаў і квартала па вул. Быхаўскай для будтрэста № 3 (1951—1955), адміністрацыйны будынак Белпрампраекта на рагу вул. Леніна і Кірава (1956, у аўтарскім калектыве) у Мінску.
Літаратура
Катэгорыя:Архітэктары СССР Катэгорыя:Архітэктары XX стагоддзя Катэгорыя:Архітэктары Мінска