Алег Махнюк (, Браслаўшчына — , , ЗША) — беларускі грамадскі дзеяч на эміграцыі, мастак.

Біяграфія З 1944 года на чужыне. Браў актыўны ўдзел у беларускім скаўтынгу, вучыўся ў Беларускай гімназіі імя Максіма Багдановіча ў Ватэнштэце (брытанская зона акупацыі, Ніжняя Саксонія).

У канцы 1940-х гадоў перабраўся ў ЗША. Браў актыўны ўдзел у беларускім грамадскім жыцці, спачатку ў моладзевым руху. Узяў удзел у І Кангрэсе беларусаў Амерыкі, што прайшоў у Саўт-Рыверы, потым уваходзіў у кіруючыя органы Беларускага кангрэсавага камітэта.

Спяваў у беларускім хоры «Каліна», якім кіраваў Ксаверый Барысавец. У 1960-х гадах высвяціўся на дыякана, браў удзел у з’ездах парафій, якія падпарадкоўваліся экзарху Канстанцінопальскага патрыярхату ў ЗША.

У канцы 1960-х гадоў беларусы Саўт-Рывера вырашылі пабудаваць уласную царкву, самі капалі катлаван, самі рабілі фундамент. Махнюк у двары свайго дома зрабіў купал царквы. А потым яшчэ парабіў рамкі для абразоў, аналоі, іканастас, сходы для царквы.

Добра маляваў пейзажы і працаваў як скульптар. На пяць гадоў перажыў жонку — мастачку Люду Махнюк.

24 лютага 2009 года быў пахаваны на беларускіх могілках у Саўт-Рыверы побач з жонкай.

Літаратура Некралог з жыццяпісам у «Беларусы ў свеце», 2-2009

Катэгорыя:Мастакі Беларусі Катэгорыя:Мастакі паводле алфавіта Катэгорыя:Скульптары Беларусі Катэгорыя:Скульптары паводле алфавіта Катэгорыя:Нарадзіліся ў Браслаўскім раёне Катэгорыя:Беларусы ў ЗША