Леанід Віктаравіч Глухоўскі (нар. 6 лістапада 1961, Чарджоу, Туркменістан) — беларускі дзяржаўны дзеяч.

Біяграфія Нарадзіўся 6 лістапада 1961 года ў горадзе Чарджоу (Туркменістан).

Скончыў Мінскую вышэйшую школу МУС СССР (1986), юрыст-прававед, Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь (2000), спецыяліст па міжнародным праве.

У 1986—1990 гадах працаваў следчым Упраўлення ўнутраных спраў Гомельскага аблвыканкама. У 1990—1993 гадах — намеснік начальніка Савецкага раённага аддзела ўнутраных спраў г. Гомеля. У 1994—1996 гадах — намеснік начальніка следчага ўпраўлення ўнутраных спраў Гомельскага аблвыканкама.

10 снежня 1995 года абраны дэпутатам Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь трынаццатага склікання па Гомельскай-Палескай выбарчай акрузе № 81.

У 1997—1999 гадах — намеснік начальніка следчага камітэта Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь. З 1999 года — намеснік міністра ўнутраных спраў — старшыня Следчага камітэта Рэспублікі Беларусь, узначальвае міжведамасную камісію па звароце банкаўскіх крэдытаў, па праверцы ўзаемазалікаў за энергарэсурсы, праводжаных суб’ектамі гаспадарання на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь.

У 2000 годзе абраны дэпутатам Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь II склікання ад Гомельскай-Прамысловай выбарчай акругі № 37, член Камісіі па заканадаўстве (1996—2000), Камісіі па грашова-крэдытнай палітыцы і банкаўскай дзейнасці (з 2000).

13 лютага 2004 года ўказам прэзідэнта № 82 прызначаны намеснікам міністра ўнутраных спраў — начальнікам галоўнага ўпраўлення папярэдняга расследавання.

6 студзеня 2005 года ўказам прэзідэнта № 7 прыпыненая служба ў органах унутраных спраў у сувязі з абраннем яго дэпутатам Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі (месца заняў Сяргей Гурэеў).

Член дэпутацкай групы «Сябры Балгарыі».

Апынуўся замешчаны ў гучным карупцыйным скандале, звязаным з незаконным вылучэннем зямельных участкаў у Мінскім раёнеinterfax.by, Чистка рядов у силовиков .

Чыны і званні Палкоўнік міліцыі.

Узнагароды Узнагароджаны ордэнам «За службу Радзіме» III ступені, шасцю медалямі.

Сям’я Жанаты, мае двух сыноў.

Спасылкі Профіль на праекце «Хто ёсць хто ў РБ» Глуховский Леонид //

Катэгорыя:Дэпутаты Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 2-га склікання Катэгорыя:Дэпутаты Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь 13-га склікання Катэгорыя:Дэпутаты Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 1-га склікання Катэгорыя:Дэпутаты Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 3-га склікання Катэгорыя:Міліцыянеры Беларусі Катэгорыя:Намеснікі міністра ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь Катэгорыя:Нарадзіліся ў Туркменабаце