Кібуна () — прыпыначны пункт Эстонскай чыгункі ў павеце Хар’юмаа. Знаходзіцца ў вёсцы Кібуна на лініі Талін — Хаапсалу.

Гісторыя Прыпыначны пункт адкрыты ў 2005 годзе. Гэта першы прыпыначны пункт, пабудаваны ў Эстоніі пасля аднаўлення незалежнасці.

Цікава, што яшчэ да вайны мясцовыя сяляне будавалі платформу ў Кібуне па ўласнай ініцыятыве і за свой кошт, але паколькі яна не адпавядала эстонскім стандартам чыгункі, яе не ўвялі ў эксплуатацыю.

Катэгорыя:Чыгуначныя станцыі Эстоніі