Ку́рця-Ве́ке ( — Стары двор), або Княжацкі двор () — ансамбль пабудоў у Бухарэсце пры палацы кіраўнікоў Валахіі і Румыніі. Уключае ў сябе таксама царкву Курця-Веке — храм Св. Антона і двор Ханул-луі-Манук.
Гісторыя
У сярэдзіне XV стагоддзя Улад III Цэпеш пабудаваў на месцы ўмацаванняў XIV стагоддзя крэпасць, у якой 20 верасня 1459 года быў падпісаны афіцыйны дакумент, у якім упершыню згадваецца Бухарэст.
Праз стагоддзе гаспадар Мірча Чабанул пабудаваў у крэпасці царкву Святога Антона, у якой пазней каранаваліся кіраўнікі Румыніі. Цяпер гэта найстарэйшая царква Бухарэста. У XVIII стагоддзі межы крэпасці пашырыліся, па загаду кіраўніка Аляксандра Іпсілонты быў пабудаваны палац для ваяводаў, а крэпасць сталі называць Стары двор.
Археалагічныя раскопкі, якія праводзіліся на месцы крэпасці з 1953 года, дазволілі зрабіць з яе руінаў музей на вольным паветры.
Спасылкі
crestinortodox.ro, Curtea Veche din Bucuresti Museum Old Court
Катэгорыя:Гісторыя Румыніі Катэгорыя:Славутасці Бухарэста Катэгорыя:Музеі Бухарэста