Іван Верас (нар. , ) — беларускі футбаліст, нападнік клуба «Орша».

Клубная кар’ера Выхаванец футбольнага клуба «Мінск», з 2016 года пачаў выступаць за дубль бабруйскай «Белшыны». На наступны год, калі бабруйская каманда выбыла ў Першую лігу, стаў іграком асноўнага складу. У пачатку 2018 года падоўжыў кантракт, аднак правёў за «Белшыну» толькі два матчы, пасля чаго пакінуў клуб. У другой палове 2018 года выступаў за «Чысць», дзе быў адным з асноўных ігракоў, але не здолеў выратаваць каманду ад вылету ў Другую лігу.

У сакавіку 2019 года папоўніў склад мікашэвіцкага «Граніта», дзе стаў асноўным нападнікам. З 15 галамі стаў трэцім бамбардзірам Першай лігі 2019. У студзені 2020 года перайшоў у «Смалявічы», якія выйшлі ў Вышэйшую лігу. Пачынаў сезон 2020 у стартавым складзе, пазней стаў часцей выхадзіць на замену, гуляў за дубль. У ліпені 2020 года пакінуў клуб.

У жніўні 2020 года далучыўся да «Крумкачоў», дзе стаў адным з асноўных ігракоў. У студзені 2021 года падоўжыў кантракт з клубам. У сезоне 2021 чаргаваў выхады ў стартавым складзе і на замену. У снежні 2021 года па пагадненні бакоў пакінуў сталічную каманду.

У студзені 2022 года папоўніў склад клуба «Юнайтэд Віктары» з Мальдываў, падпісаўшы кантракт на 10 месяцаў. Па выніках сезона 2022 з 13 галамі стаў трэцім бамбардзірам чэмпіянату Мальдываў. Восенню 2022 года доўгі час не мог пакінуць Мальдывы, бо клуб не разлічыўся з футбалістам.

У лютым 2023 года перайшоў у клуб «Аіджал» з індыйскай I-лігі. Пакінуў клуб у красавіку 2023 года, забіўшы за яго 4 галы ва ўсіх турнірах.

У жніўні 2024 года далучыўся да «Оршы».

Статыстыка выступленняў СезонДывізіёнКлубМатчыГалы 2016 дубль Белшына 28 9 2017 Д2 Белшына 27 9 2018 (1) Д2 Белшына 2 0 2018 (2) Д2 Чысць 13 3 2019 Д2 Граніт 27 15 2020 (1) Д1 Смалявічы 12 0 2020 (2) Д2 Крумкачы 11 3 2021 Д2 Крумкачы 25 2 2022 Д1 Юнайтэд Віктары 21 13 2022/23 (2) Д1 Аіджал 8 2

Крыніцы

Катэгорыя:Футбалісты Беларусі Катэгорыя:Ігракі ФК Белшына Катэгорыя:Ігракі ФК Чысць Катэгорыя:Ігракі ФК Граніт Мікашэвічы Катэгорыя:Ігракі ФК Смалявічы Катэгорыя:Ігракі ФК Крумкачы Мінск Катэгорыя:Ігракі ФК Юнайтэд Віктары Катэгорыя:Ігракі ФК Аіджал Катэгорыя:Ігракі ФК Орша