Ілья Васілевіч (нар. , ) — беларускі футбаліст, нападнік жодзінскага «Тарпеда-БелАЗ».

Клубная кар’ера Пачынаў займацца футболам у родных Івацэвічах, ва ўзросце 12 гадоў паступіў у пастаўскую акадэмію ПМЦ, пасля далучыўся да мінскай футбольнай школы «Фартуна». Вучыўся ў Акадэміі АБФФ, а ў другой палове 2017 года выступаў у Першай лізе за «Баранавічы». У студзені 2018 года падпісаў трохгадовы кантракт з данецкім «Шахцёрам», які пачаў дзейнічаць з красавіка. Выступаў за моладзевую каманду «Шахцёра», да асноўнага складу не прыцягваўся.

У жніўні 2019 года, пакінуўшы «Шахцёр», стаў іграком барысаўскага БАТЭ. У другой палове 2019 года выступаў за дубль барысаўчан, а да сезона 2020 рыхтаваўся разам з асноўнай камандай. У сакавіку 2020 года быў аддадзены ў арэнду ў мазырскую «Славію», дзе пераважна выхадзіў на замену або заставаўся на лаўцы запасных, прыцягваўся таксама да дубля. З верасня 2020 года не гуляў з-за траўмы. У снежні 2020 года па заканчэнні арэнды пакінуў мазырскі клуб.

У красавіку 2021 года быў заяўлены за БАТЭ і стаў гуляць за дубль, а пазней замацаваўся ў асноўнай камандзе. У снежні 2023 года пакінуў барысаўскі клуб.

У студзені 2024 года падпісаў кантракт з жодзінскім «Тарпеда-БелАЗ».

Міжнародная кар’ера У 2016—2017 гадах гуляў за юнацкую зборную Беларусі (да 17 гадоў) у кваліфікацыі чэмпіянату Еўропы.

У кастрычніку 2017 і кастрычніку 2018 гадоў гуляў за юніёрскую зборную Беларусі (да 19 гадоў) у кваліфікацыйных раўндах чэмпіянату Еўропы.

26 лютага 2022 года дэбютаваў у моладзевай зборнай Беларусі, выйшаўшы на замену ў другім тайме адборачнага матча чэмпіянату Еўропы 2023 супраць Кіпра (1:0).

Дасягненні Сярэбраны прызёр чэмпіянату Беларусі: 2021 Бронзавы прызёр чэмпіянату Беларусі: 2022 Уладальнік Суперкубка Беларусі: 2022

Статыстыка выступленняў СезонДывізіёнКлубКраінаМатчыГалы 2017 (2) Д2 Баранавічы 9 1 2019 (2) дубль БАТЭ 14 6 2020 Д1 Славія 10 0 2021 Д1 БАТЭ 10 0 2022 Д1 БАТЭ 23 3 2023 Д1 БАТЭ 13 1

Крыніцы

Катэгорыя:Футбалісты Беларусі Катэгорыя:Ігракі ФК Баранавічы Катэгорыя:Ігракі ФК Шахцёр Данецк Катэгорыя:Ігракі ФК БАТЭ Катэгорыя:Ігракі ФК Славія Мазыр Катэгорыя:Ігракі ФК Тарпеда-БелАЗ