Дом мадэлей — будынак у Мінску, размешчаны на рагу вуліцы Нямігі і праспекта Пераможцаў (№ 1). Пабудаваны ў 1967 годзе па праекце архітэктараў С. Замараева, М. Ткачука і Г. Свяцкага.
Архітэктура
Будынак Г-падобны ў плане, складаецца з 5-павярховага вытворчага і 2-павярховага (дэманстрацыйная зала, гаспадарчыя і інш. памяшканні) карпусоў. Архітэктура плоскасных фасадаў заснавана на рытме навясных жалезабетонных панелей і стужачнага зашклення. У дэкаратыўным аздабленні была выкарыстана фактурная тынкоўка з мармуровай крошкай, мармур. Над галоўным уваходам рэльеф «Салідарнасць» (скульптар А. Арцімовіч). Гарызантальнае чляненне вытворчага корпуса перарвана вертыкальнай круглаватай у сячэнні пласцінай, у завяршэнні якой кубападобны аб’ём з рэкламай і фірменным знакам. Унутры будынка дамінуе падзеленая 2 радамі слупоў-апор прастора дэманстрацыйнай залы. У вытворчым корпусе размяшчаліся эксперыментальны, перспектыўнага мадэліравання, канструктарска-мадэльны, абутковы, канструктарскія аддзелы, бібліятэка, малая дэманстрацыйная зала, адміністрацыйныя і складскія памяшканні. У апрацоўцы інтэр’ераў выкарыстаны мармур, рэлін, мазаіка і інш.
Літаратура
Спасылкі
Катэгорыя:1967 год у Мінску Катэгорыя:Вуліца Няміга Катэгорыя:Праспект Пераможцаў (Мінск) Катэгорыя:Будынкі і збудаванні Мінска Катэгорыя:Будынкі і збудаванні Станіслава Замараева Катэгорыя:Будынкі і збудаванні Гары Свяцкага