Мусаўварат ас-Суфра () — археалагічны помнік на поўначы Судана. Уяўляе храмавы комплекс, пабудаваны паміж 300 г. да н. э. і 350 г. н. э. У 2011 г. разам з археалагічнымі помнікамі Мероэ і Нака ўнесены ў спіс сусветнай спадчыны ЮНЕСКА.

Даследаванне Першая ўзгадка пра старажытны храмавы комплекс была зроблена ў 1822 г. Прафесійныя археалагічныя даследаванні пачаліся ў 1960 г. У 2017 г. пры фінансавай падтрымцы Катара быў распрацаваны праект кансервацыі старажытных пабудоў.

Прызначэнне Падобна помніку Нака, Мусаўварат ас-Суфра месціцца адносна далёка ад Ніла прыкладна за 25 км ад берага у даліне каля аднайменнага пясчанікавага хрыбта. У перыяд Напаты тут было пабудавана вялікае сховішча для вады дыяметрам каля 250 м. Аднак большая частка пабудоў пачала ўзводзіцца пазней пры кушыцкім валадары Арнехамані (235 — 218 гг. да н. э.). Археолагамі не выяўлена сталых жылых пабудоў, таму мяркуецца, што Мусаўварат ас-Суфра з’яўляўся рытуальным цэнтрам мераіцкага бога Апедэмака. У надпісах на храмавых сценах ён узгадваецца як валадар даліны.

Археалагічныя аб’екты Хафір — штучнае вадасховішча перыяду Напаты. «Ільвіны храм» — свяцілішча бога Апедэмака, якое ўяўляе пабудову даўжынёй 14,21 м, шырынёй 9,13 м і вышынёй 4,7 м. Уваход у форме высокага пілона. Знутры храма — каланада з 6 калон.

«Вялікая пабудова» — лабірынтападобны храмавы коплекс агульнай плошчай 45 000 м². Ён уключае тры самастойныя храмы, унутраныя двары, сажалкі, калоны. Некаторыя даследчыкі высоўваюць меркаванне, што Вялікая пабудова ўзводзілася як месца пілігрымак жонак кушыцкіх валадароў.

Спасылкі THE ARCHAEOLOGICAL MISSION TO MUSAWWARAT Musawwarat es-Sufra — Institut für Archäologie Musawwarat es-Sufra Discover Sudan

Катэгорыя:Археалагічныя аб’екты Катэгорыя:Сусветная спадчына ў Судане Катэгорыя:Археалогія ў Судане Катэгорыя:Нубія