«H.J. Heinz» — амерыканская харчовая кампанія, найбуйнейшы ў свеце вытворца кетчупа. Штаб-кватэра знаходзіцца ў Пітсбургу.

Гісторыя Заснавана ў 1869 годзе Генры Джонам Хайнцам разам з Кларэнсам Нобелем (Clarence Noble) пад назвай Heinz & Noble.

У 1875 годзе кампанія Heinz & Noble абанкруцілася і Генры Хайнц зарэгістраваў кампанію F. & J. Heinz на свайго бацьку і брата.

У 1888 годзе Генры выкупіў кампанію F. & J. Heinz у сваіх сваякоў і пераназваў яе ў H. J. Heinz.

У 1914 годзе ў Англіі быў вынайдзены Heinz Salad Cream.

25 сакавіка 2015 года Kraft Foods Group Inc. абвясціла пра зліццё з H. J. Heinz Company, якая належыць 3G Capital і Berkshire Hathaway Inc., каб сфарміраваць пятую ў свеце кампанію паводле велічыні вытворчасці прадуктаў харчавання і напояў. Кампаніі завяршылі зліццё 2 ліпеня 2015 года.

Спасылкі

Афіцыйны сайт кампаніі

Катэгорыя:Кампаніі ЗША Катэгорыя:Вытворцы прадуктаў харчавання