Кту́лху — міфічная пачвара, прыдуманая амерыканскім пісьменнікам Говардам Лаўкрафтам. Упершыню ўзгадваецца ў апавяданні «Покліч Ктулху» ў 1928.
Знешні выгляд і месца існавання Ктулху падобны адначасова на васьмінога (галава), цмока (крылы на спіне), чалавека (тулава). Дакладныя памеры невядомыя, але можна меркаваць, што Ктулху дастаткова вялікі, бо адзін з герояў твора назваў яго падобным да «хадзячае гары».
Належыць да роду «Старажытных». Ляжыць у сне, падобным да смерці (верагодна, коме) на вяршыні затопленага горада Р'льех пасярод Ціхага акіяна. Калі зоркі «трапна сыходзяцца», горад паўстае з вады і Ктулху прачынаецца.
Культ Ктулху Таксама паводле твораў Лаўкрафта, па ўсёй Зямлі існуюць групы культыстаў, якія прыносяць Ктулху чалавечыя ахвяраванні, шалеюць, таньчаць і ўвесь час чытаюць закляцце: «Пх'нглуі мглв'нафх Ктулху Р'льех вгах'нагл фхтагн», што прыкладна перакладаецца як «Дома ў Р'льеху мёртвы Ктулху чакае і бачыць сны».
Ктулху здольны ўплываць на чалавечы розум, аднак з-за таго, што Р'льех амаль увесь час знаходзіцца пад вадою, Ктулху можа ўплываць толькі на сны. У «Поклічы Ктулху» сны, якія ён дасылае, даводзяць людзей да вар'яцтва.
Імя, яго вымаўленне і варыянты напісання Говард Лаўкрафт казаў, што імя Cthulhu варта вымаўляць як Kathooloo ці Khlûl'hloo. Ні ў водным з арыгінальных англійскіх варыянтаў няма вымаўлення Cthulhu як Цтулху. Іншыя варыянты напісання: Tulu, Clulu, Clooloo, Cighulu, Cathulu, Kutulu, Q'thulu, Ktulu, Kthulhut, Kulhu, Thu Thu Hmong
Творы Лаўкрафта, дзе ўзгадваецца Ктулху «Покліч Ктулху» «Жах у Данвічы» «Горы вар'яцтва» «Шаптун у начы» «Цень па-над Інсмутам»
Ктулху ў сучаснай культуры
Сеціва У сеціве Ктулху набыў даволі вялікую папулярнасць і для яго нават прыдумалі спецыяльны смайл: {:€ або :-Е або ©€. Стаў героям шматлікіх карыкатур, коміксаў, жартаў і пародыяў.
Папулярныя выказванні з удзелам Ктулху: «Ктулху захавае твой моск», «Ктулху фхтагн!», «Ктулху захавае ўсіх».
Музыка Ктулху ўзгадваецца ў шэрагу кампазіцый (пераважна метал кірунку):
Інструментоўка «The Call of Ktulu» гурта «Metallica» (альбом «Ride the Lightning», 1984) Песня «The Thing That Should Not Be» гурта «Metallica» (альбом «Master of Puppets», 1986) Песня «Cthulhu» гурта «Therion» (альбом «Beyond Sanctorum», 1992) Песня «Cthulhu Rising» гурта «Draconian» (альбом «Dark Oceans We Cry», 2002) Песні гурта «Cradle of Filth» — «Cthulhu Dawn» (альбом «Midian», 2000) і «Mother of abominations» (альбом «Nymphetamine», 2004) Песня «Shakled to the Trilithon of Ktulhu» гурта «Bal-Sagoth» Інструментоўка «Rite Of Cthulhu» гурта «Samael»
Гл. таксама Bloop
Катэгорыя:Літаратурныя персанажы Катэгорыя:Міфічныя істоты