Яўген Якаўлевіч Ве́снік (, Петраград — , Масква) — савецкі . Народны артыст СССР (1989). Сын заснавальніка і першага дырэктара «» Якава Ільіча Весніка.
Біяграфія Скончыў Тэатральнае вучылішча імя М. Шчэпкіна (1948). Працаваў у маскоўскіх тэатрах імя К. Станіслаўскага (да 1954), Сатыры (1954—1964), Малым (1964—1990). Вострахарактарны акцёр, схільны да сатыры, гратэску. Сярод роляў: Гараднічы («Рэвізор», М. Гогаля), Прысыпкін («Клоп», У. Маякоўскага), Барон Ленбах («Агонія», М. Крлежы), Крачко («Дзікі Анёл» А. Каламійца). Здымаўся ў кіно: «Справа № 306», «Трэмбіта», «Святло далёкай зоркі», «Звычайны цуд», «Новыя прыгоды няўлоўных» і інш.
Літаратура Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.4: Варанецкі — Гальфстрым / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 1997. — 480 с.: іл.
Катэгорыя:Акцёры СССР Катэгорыя:Акцёры агучвання СССР Катэгорыя:Акцёры Расіі Катэгорыя:Народныя артысты СССР Катэгорыя:Удзельнікі Вялікай Айчыннай вайны