Армэн (Армен) Лявонавіч Тахтаджа́н ( — ) — расійскі (савецкі, армянскі) батанік, біёлаг-эвалюцыяніст; акадэмік Акадэміі навук Армянскай ССР (1971), акадэмік Акадэміі навук СССР (1972, член-карэспандэнт з 1966), доктар біялагічных навук, член Нацыянальнай акадэміі навук ЗША (1971), Фінскай акадэміі навук і славеснасці (1971). Герой Сацыялістычнай Працы (1990).
Біяграфія Нарадзіўся ў горадзе Шуша. У 1932 годзе скончыў Усесаюзны інстытут субтрапічных культур у Тбілісі. У 1938—1948 гадах працаваў у Ерэванскім універсітэце (загадчык кафедры). У 1944—1948 гадах займаў пасаду дырэктара Батанічнага інстытута Акадэміі навук Армянскай ССР. У 1949—1961 гадах А. Л. Тахтаджан прафесар Ленінградскага дзяржаўнага ўніверсітэта, з 1954 года — загадчык аддзела, дырэктар Батанічнага інстытута Акадэміі навук СССР.
Навуковая дзейнасць Спецыяліст у галіне сістэматыкі раслін і тэорыі эвалюцыі, стваральнік новай філагенетычнай сістэмы класіфікацыі вышэйшых раслін і новай сістэмы батаніка-геаграфічнага раянавання Зямлі.
Аўтар больш дваццаці манаграфій і больш трохсот навуковых артыкулаў, прысвечаных сістэматыцы раслін, паходжанню кветкавых раслін, эвалюцыйнай марфалогіі раслін, палеабатаніцы, фларыстычнаму раянаванню.
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі Профиль на сайте РАН Вельгорская Т. В. Он неизменно служил идеалам науки. К столетию со дня рождения А. Л. Тахтаджяна (1910—2009) // Историко-биологические исследования. 2010. Том 2. № 2. Алексей Оскольский Гражданин мира растений (Армен Леонович Тахтаджян) // «Троицкий вариант» № 24(43), 8 декабря 2009 года Галл Я. М. Академик Армен Тахтаджян и развитие эволюционной теории // Международный научный и прикладной журнал «Биосфера» 2017, т. 9, № 3.
Катэгорыя:Біёлагі СССР Катэгорыя:Біёлагі Арменіі Катэгорыя:Дактары біялагічных навук Катэгорыя:Дэканы СПбДУ Катэгорыя:Асобы на марках