«Дзень Волі» — беларускі кароткаметражны дакументальны фільм, зняты рэжысёрам Юрыем Хашчавацкім на тэлеканале «Белсат» у 2008 годзе. Сюжэт Гісторыя Беларускай Народнай Рэспублікі вачыма пісьменніка і гісторыка Уладзіміра Арлова, старшыні Рады Беларускай Народнай Рэспублікі Івонкі Сурвілы, якая дзейнічае ў Канадзе, і журналіста Радыё Свабода Сяргея Навумчыка. Удзельнікі разважаюць не толькі над мінуўшчынай, але таксама і над шанцамі Беларусі на атрыманне сапраўднай незалежнасці. Фільм сканчаецца выказваннем Вацлава Гавела, што без дэмакратычнай Украіны і Беларусі не можа быць дэмакратычнай Еўропы. Здымачная група рэжысёр — Юрый Хашчавацкі

Спасылкі

Катэгорыя:Дакументальныя фільмы Беларусі Катэгорыя:Кароткаметражныя фільмы Беларусі Катэгорыя:Фільмы Юрыя Хашчавацкага Катэгорыя:Фільмы на беларускай мове