«Тонежскія бабы» () — беларускі кароткаметражны дакументальны фільм, зняты на кінастудыі «Беларусьфільм» (творчае аб’яднанне «Летапіс») у 1977 годзе.
Сюжэт З даўніх часоў славіцца палескае сяло Тонеж сваімі песнямі. Яны нараджаюцца разам з людзьмі і жывуць з імі — ад першага крыку да апошняга шэпту. Зімой 1942 года Тонеж спалілі фашысты. На шматлікіх песнях, як і лёсах тонежцаў, крывавы водбліск вайны…
Здымачная група аўтар сцэнарыя — В. Дашук рэжысёр — В. Рыбараў аператар — О. Шклярэўскі гукааператар — Л. Вяжневец кампазітар — рэдактар — В. Акунькова дырэктар карціны — В. Марозік
Спасылкі
Катэгорыя:Дакументальныя фільмы Беларусі Катэгорыя:Кароткаметражныя фільмы Беларусі Катэгорыя:Фільмы Валерыя Рыбарава