Усевалад Іванавіч Ізяргін (нар. , с. Рускія Краі, Кікнурскі раён, Кіраўская вобласць, РСФСР) — беларускі архітэктар.

Біяграфія Скончыў Беларускі політэхнічны інстытут у 1964 годзе. Працаваў галоўным архітэктарам Наваполацка, кіраўніком групы архітэктараў у Брэстграмадзянпраекце.

Член Саюза архітэктараў СССР з 1970 года. Пражывае ў Брэсце.

Творчасць Асноўныя працы: інтэр’еры гасцініцы «Інтурыст» (1973, у аўтарскім калектыве), дзіцячага сектара Палаца культуры прафсаюзаў, гандлёвага цэнтра, сталовых малочнага і панчошнага камбінатаў (1975) у Брэсце.

Літаратура

Катэгорыя:Архітэктары Беларусі Катэгорыя:Архітэктары XX стагоддзя Катэгорыя:Галоўныя архітэктары Наваполацка Катэгорыя:Архітэктары Брэста Катэгорыя:Нарадзіліся ў Кіраўскай вобласці