Сяргей Рыгоравіч Канавалаў (, г. Арэнбург — ?) — беларускі архітэктар.
Біяграфія Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны. Скончыў Сярэднеазіяцкі політэхнічны інстытут у 1951 годзе. Працаваў у праектных арганізацыях Душанбэ, Ташкента. З 1966 года — галоўны архітэктар праектаў, галоўны спецыяліст па архітэктуры ў Мінскпраекце, з 1977 года — архітэктар Мінскага ВА «Гарызонт».
Член Саюза архітэктараў СССР з 1961 года. Пражываў у Мінску.
Творчасць
Ва Узбекістане запраектаваў шэраг адміністрацыйных, гандлёвых будынкаў, санаторый і медыцынскіх устаноў (1951—1966).
Асноўныя працы ў Беларусі: рэспубліканскі інтэрнат персанальных пенсіянераў у пасёлку Ждановічы (1975), рэканструкцыя сквера з фантанам на Цэнтральнай плошчы у Мінску (1969), ў пасёлку Ждановічы (са скульптарам З. І. Азгурам).
Узнагароды Дыплом 1 ступені СА СССР ва Усесаюзным аглядзе-конкурсе за серыю тыпавых праектаў жылых дамоў (1965, у аўтарскім калектыве). Узнагароджаны ордэнамі «Чырвоная Зорка», польскімі «Крыж храбрых», «Сярэбраны крыж заслугі» (двойчы), медалямі (1942—1945).
Літаратура
Катэгорыя:Удзельнікі Вялікай Айчыннай вайны Катэгорыя:Архітэктары Беларусі Катэгорыя:Архітэктары XX стагоддзя