Сяргей Міхайлавіч Маштако́ў (;  — ) — вучоны ў галіне фізіялогіі раслін, доктар біялагічных навук (1955), прафесар (1956).

Біяграфія Нарадзіўся ў сяле Нікалаеўскі Гарадок Саратаўскай губерні (з 1920 года Акцябрскі Гарадок у Тацішчаўскім раёне Саратаўскай вобласці Расіі). У 1930 годзе скончыў Саратаўскі сельскагаспадарчы інстытут. У 1939 годзе абараніў кандыдацкую дысертацыю. У 1940—1944 гадах дацэнт кафедры батанікі Свярдлоўскага сельскагаспадарчага інстытута, са жніўня 1944 года па жнівень 1945 года — загадчык кафедры батанікі Інстытута прыродазнаўчых навук і матэматыкі Уральскага дзяржаўнага ўніверсітэта. З 1948 года С. М. Маштакоў у Інстытуце меліярацыі Акадэміі навук БССР на пасадзе загадчыка лабараторыі, з 1953 года — намеснік дырэктара, загадчык лабараторыі Інстытута біялогіі. З 1963 года працаваў у Інстытуце эксперыментальнай батанікі на пасадзе загадчыка лабараторыі хімічнай рэгуляцыі і развіцця раслін.

Навуковая дзейнасць Аўтар навуковых прац па вывучэнню працэсаў біясінтэзу каучуку, біялогіі збожжавых культур у сувязі з паляганнем, ўздзеяння інсектыцыдаў, фунгіцыдаў і гербіцыдаў на сельскагаспадарчыя культуры.

Сярод апублікаванага: Современные химические средства борьбы с сорной растительностью. — Мн., 1959. Гербициды в борьбе с сорной растительностью. — Мн., 1960. Физиологическое действие некоторых гербицидов на растения. / Маштаков С. М., Деева В. П., Волынец А. П. и др. Под ред. чл.-кор. АН СССР Ю. В. Ракитина — Мн., Наука и техника, 1971.

Літаратура

Спасылкі История кафедры ботаники Института естественных наук и математики // Уральскі федэральны ўніверсітэт История Института экспериментальной ботаники им. В. Ф. Купревича НАН Беларуси К 90-летию со дня рождения Веры Павловны ДЕЕВОЙ (1926—2016) // Інстытут эксперыментальнай батанікі імя В. Ф. Купрэвіча НАН Беларусі

Катэгорыя:Нарадзіліся ў Саратаўскай вобласці Катэгорыя:Выпускнікі Саратаўскага дзяржаўнага аграрнага ўніверсітэта Катэгорыя:Фізіёлагі СССР Катэгорыя:Фізіёлагі Беларусі Катэгорыя:Батанікі СССР Катэгорыя:Батанікі Беларусі Катэгорыя:Выкладчыкі Уральскага ўніверсітэта Катэгорыя:Супрацоўнікі Інстытута біялогіі АН БССР Катэгорыя:Супрацоўнікі Інстытута меліярацыі Катэгорыя:Супрацоўнікі Інстытута эксперыментальнай батанікі імя В. Ф. Купрэвіча НАНБ