Валерый Мікалаевіч Малышкін (, Раслаўль, Смаленская вобласць) — беларускі архітэктар.

Біяграфія Скончыў Беларускі політэхнічны інстытут у 1960 годзе. Працаваў у Белдзіпрасельбудзе, Белдзіпрахарчпраме, Белмясцпрампраекце, ДПІ-12, у Белкамунпраекце, з 1978 года — галоўны архітэктар праектаў у Белдзіпрагандлі.

Член Саюза архітэктараў СССР з 1975 года. Пражывае ў Мінску.

Творчасць

Асноўныя працы: НДІ прамысловасці першаснай апрацоўкі лубяных валокнаў (1976), Рэспубліканская аптова-гандлёвая кніжная база па вул. Каржанеўскага (1979, дыплом I ступені ВДНГ БССР, 1983); у аўтарскім калектыве: блок цэхаў трактарнага завода па вул. Радыяльнай (1978, бронзавы медаль ВДНГ СССР, 1980), рэканструкцыя адміністрацыйна-бытавых карпусоў камвольнага камбіната (1979), гандлёва-грамадскі цэнтр «Валгаград» у мікрараёне Паўднёвы Захад-2 (1980, дыплом I ступені ВДНГ БССР, 1987), МКПТІ трактарных вузлоў і дэталяў (1980), сталовая Інстытута культуры (1981) у Мінску.

Літаратура

Катэгорыя:Асобы Катэгорыя:Архітэктары Беларусі Катэгорыя:Архітэктары XX стагоддзя