Марыя Фёдараўна Малючэнка (, в. Парэчча, Лепельскі раён, Віцебская вобласць) — беларускі архітэктар.

Біяграфія Скончыла ў 1959 годзе Мінскі архітэктурна-будаўнічы тэхнікум, у 1969 годзе Усесаюзны завочны інжынерна-будаўнічы інстытут. З 1969 г. — тэхнік-архітэктар, кіраўнік брыгады ў аддзеле генплана і прамвузлоў у Белпрампраекта.

Член Саюза архітэктараў СССР з 1975 года. Пражывае ў г. Мінск.

Творчасць Асноўныя працы (у аўтарскім калектыве): Беларускі аўтамабільны і кавальскі заводы ў Жодзіне (1972), асобныя аб’екты аўтазавода (1976), прамвузел на станцыі Калядзічы (1978) у Мінску.

Літаратура

Катэгорыя:Асобы Катэгорыя:Архітэктары Беларусі Катэгорыя:Архітэктары XX стагоддзя