Любоў Іванаўна Прыгунова (, Кранштат) — беларускі архітэктар.
Біяграфія Скончыла Беларускі політэхнічны інстытут у 1959 годзе. Працавала старшым архітэктарам у Белдзіпрахарчпраме, кіраўніком групы архітэктараў у БелНДІдзіпрасельбудзе, з 1976 года — загадчык сектара у Мінскім філіяле НВА «Тэхэнергахімпрам».
Член Саюза архітэктараў СССР з 1963 года. Пражывала ў Мінску.
Творчасць Удзельнічала ў распрацоўцы праектаў адміністрацыйна-бытавых карпусоў мясакамбіната ў Магілёве, вытворчых баз (1968—1981).
Літаратура
Катэгорыя:Асобы Катэгорыя:Архітэктары Беларусі Катэгорыя:Архітэктары XX стагоддзя Катэгорыя:Архітэктары Магілёва