Тамара Міхайлаўна Пучкаева (, г. Барысаў, Мінская вобласць) — беларускі архітэктар. Кандыдат эканамічных навук (1964).

Біяграфія Скончыла Маскоўскі інжынерна-эканамічны інстытут у 1950 годзе, аспірантуру ў 1964 годзе. Працавала ў Белдзяржпраекце, з 1961 года — аспірантка, старшы навуковы супрацоўнік, загадчык аддзела ў БелНДІПгорадабудаўніцтва.

Член Саюза архітэктараў СССР з 1960 года. Пражывала ў Мінску.

Творчасць Удзельнічала ў распрацоўцы генпланаў Брэста, Ліды, Мінска, Мазыра, Маладзечна, Рэчыцы (1951—1961), ПРП груп адміністрацыйных раёнаў Калінінградскай, Смаленскай вобласці (1974—1981).

Апублікавана больш за 50 прац, у т.л.: «Эканоміка рэканструкцыі жылых раёнаў у гарадах Беларусі» (1961), «Асноўныя кірункі планіроўкі і фарміравання сеткі гарадскіх і сельскіх паселішчаў БССР да 2000 года» (1970); у аўтарскім калектыве: «Кіраўніцтва па складанні схем і праектаў раённай планіроўкі» (1978), «Развіццё сеткі населеных месцаў Беларускай ССР» (1979), «Асаблівасці працэсаў урбанізацыі і рассялення ў Беларускай ССР» (1982).

Літаратура

Катэгорыя:Асобы Катэгорыя:Кандыдаты эканамічных навук Катэгорыя:Архітэктары Беларусі Катэгорыя:Архітэктары XX стагоддзя