250px|thumb|

Чо́вен (праслав. *čьlnъ — пень) — вёславая, радзей — са здымнай мачтай лодка, выдзяўбаная з адзінага камля дрэва. Звычайна не мае кіля.

Чоўнам у больш шырокім сэнсе таксама можа называцца любая невялікія лодка.

На тэрыторыі Верасніцкага і Азяранскага сельскіх саветаў Жыткавіцкага раёна сустракаецца дыялектызм «буса», які літаральна азначае дзяўбаную лодку.

Найстарэйшы (8200—7600 гады да н.э.), на цяперашні час, човен знойдзены ў Песэ (Нідэрланды).

Гл. таксама Каноэ Выцесаны човен з Хенсана Дуб (лодка)

Літаратура Народная культура Беларусі: Энцыклап. даведнік / пад агульнай рэд. В. С. Цітова. — Мн.: БелЭН, 2002. — 402—403 с

Спасылкі

Катэгорыя:Лодкі