Азяра́нскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Жыткавіцкага раёна Гомельскай вобласці Беларусі. Адміністрацыйны цэнтр — аграгарадок (да 2009 года вёска) Азяраны.
Гісторыя Утвораны 20 жніўня 1924 года ў складзе Тураўскага раёна Мазырскай акругі БССР. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Тураўскім раёне БССР. З 21 чэрвеня 1935 года ў Тураўскім раёне Мазырскай акругі, з 20 лютага 1938 года — Палескай вобласці, з 8 студзеня 1954 года — Гомельскай вобласці. Пасля скасавання Тураўскага раёна 17 красавіка 1962 года ўвайшоў у склад Жыткавіцкага раёнаУказ Президиума Верховного Совета Белорусской ССР от 17 апреля 1962 г. Об упразднении некоторых районов БССР . На 1 студзеня 1974 года ў складзе Азяранскага сельсавета 8 населеных пунктаў. 14 мая 2014 года да сельсавета далучана тэрыторыя Тураўскага пасялковага савета з размешчанай там вёскай КрэмнаеРешение Гомельского областного совета депутатов от 14 мая 2014 г. № 13 О некоторых вопросах административно-территориального устройства Житковичского района Гомельской области. 27 снежня 2022 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Перароўскага сельсавета (4 населеныя пункты: вёскі Перароў, Перароўскі Млынок, Хлупін і Хлупінская Буда)Решение Гомельского областного Совета депутатов от 27 декабря 2022 г. № 423 Об изменениях в административно-территориальном устройстве Житковичского района Гомельской области.
Насельніцтва На 1 студзеня 1933 — 11 населеных пунктаў, 90 гаспадарак, 517 жыхароў. Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года (9 населеных пунктаў) — 1969 чалавекКолькасць насельніцтва населеных пунктаў Гомельскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года, з іх 97,1 % — беларусы, 1,9 % — рускія, 0,6 % — украінцыЭтнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года; паводле перапісу 2019 года (9 населеных пунктаў) — 1268 чалавек.
Літаратура Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987. Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с. «Памяць»: Гіст.-дакум. хроніка Жыткавіц. р-на / П15 Рэд.-укл. В. Р. Феранц. — Мн.: Ураджай, 1994. — 767 с., л. іл. ISBN 5-7860-0614-X.
Катэгорыя:Былыя сельсаветы Тураўскага раёна Катэгорыя:Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1924 годзе